Вірла
Вірла, Вірула — мужчынскае імя.
Вірла лац. Virła | |
Werle | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wero + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вірула |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вірла» |
Паходжаньне
рэдагавацьВерла (Werle) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вірконт, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Werecundus, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Вирловичъ кон. Богушъ Вирловичъ конь. Юхно Вирловичъ… Богдановая Вирловича (1528 год)[3]; с поддаными… Мокеемъ Виръловичомъ (19 сакавіка 1562 году)[4]; Antoni Franciszek Wirłowicz (28 траўня 1744 году)[5]; Jgnacy Wirłowicz (4 кастрычніка 1765 году)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Мацей, Богуш, Юхна і Багдан Вірлавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Богушы Віруловічы (Bohusz Wirułowicz) гербу Вадвіч[7] — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[8].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Вірлавічы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 256.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 221.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 64.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 226.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. S. 343.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 113.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 320.
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 1. — Warszawa, 1904. S. 291.