Вільгэльм Він

(Перанакіравана з «Вільгельм Він»)

Вільгэльм Він (па-нямецку: Wilhelm Wien; 13 студзеня 1864 — 30 жніўня 1928) — нямецкі фізык, брат Макса Віна. У 1893 годзе на падставе тэорыяў электрамагнетызму і цяпла вывеў формулу зруху, якая пазьней атрымала ягонае імя. Яна зьвязвае выпрамяненьне абсалютна чорнага цела зь ягонай тэмпэратурай. Паводле Макса фон Лаўэ, Він абяссьмерціў сваё імя тым, што «падвёў нас да самых варот квантавай фізікі». Сябра Бэрлінскай АН[6].

Вільгэльм Він
ням. Wilhelm Wien
Вільгэльм Він (фота з фонду Нобэлеўскай прэміі, 1911)
Дата нараджэньня 13 студзеня 1864(1864-01-13)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня мястэчка Фішгаўсэн, Прусія
Дата сьмерці 30 жніўня 1928(1928-08-30)[4][1][2][…] (64 гады)
Месца сьмерці Мюнхэн, Нямеччына
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Вюрцбурскі ўнівэрсытэт (1900-1919)
Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна (1919-1928)
Сябра ў Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d] і Баварская акадэмія навук[d]
Навуковы кіраўнік Герман Гэльмгольц
Дзеці Karl Wien[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія (1911)

У асноўным вядомы дзякуючы сваёй працы ў галіне фізыкі абсалютна чорнага цела, за якую атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі ў 1911 годзе.

У гонар Віна названы кратар на Марсе.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Він нарадзіўся ў маёнтку Гафкен каля мястэчка Фішгаўсэн ва Ўсходняй Прусыі (сёньня адпаведна в. Парусная каля г. Прыморск, Калінінградзкая вобласьць, Расея) у сям’і землеўладальніка Карла Віна. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Драхштайн (сёньня в. Смокава, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва ў Польшчы) каля Растэнбургу (Кентшын).

У 18751879 годзе Він вучыўся ў Растэнбурскай гімназіі, а з 1880 да 1882 году наведваў гарадзкую гімназію ў Каралеўцу. У 1882 годзе вучыўся ва Ўнівэрсытэтах Гётынгена і Бэрліна. З 1883 да 1885 працаваў у лябараторыі Германа Гэльмгольца, абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў 1896 па тэме дыфракцыі сьвятла ў матэрыялах і ўплыву розных матэрыялаў на колер адбітага сьвятла. З 1896 да 1899 Він чытаў лекцыі ў тэхнічным універсітэце Аахэна. У 1900 перайшоў ва Ўнівэрсытэт Вюрцбургу, дзе замяніў Вільгэльма Конрада Рэнгена.

Працы Віна

рэдагаваць

У 1896 годзе Він прапанаваў закон разьмеркаваньня выпрамяненьня, які пазьней атрымаў ягонае імя. Макс Плянк, які быў супрацоўнікам Віна ў гэты час, пазьней, у 1900 годзе з дапамогай формулы Віна атрымаў сваю знакамітую формулу, якая аднолькава добра апісвала выпрамяненьне абсалютна чорнага цела як у кароткахвалевым дыяпазоне, так і ў радыёдыяпазоне.

Падчас вывучэньня пучкоў іянізаванага газу ў 1898 годзе выявіў, што стасунак зараду да масы атама вадароду (г.зн. пратона) дадатны. Гэтай працай Він даў пачатак мас-спэктраскапіі. У 1913 годзе Дж. Дж. Томсан палепшыў тэхніку экспэрымэнта Віна і працягнуў дасьледваньні. Пасьля працы Эрнста Рэзэрфорда 1919 году, якая пацьвердзіла дасьледваньні Віна, ядро вадароду было названа пратонам.

Він атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 1911 «за адкрыццё законаў выпрамянення цяпла».

У 1913 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па тэарэтычнай фізыцы ў Калюмбійскі ўнівэрсытэт.

Кнігі Віна

рэдагаваць

Падручнік па тэрмадынаміцы(1900) у арыгінале Lehrbuch der Hydrodynamik

Пра жыццё і працу некаторых фізікаў(1930) у арыгінале Aus dem Leben und Wirken eines Physikers

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Wilhelm Wien // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ WIEN WILHELM // Encyclopædia Universalis (фр.)Encyclopædia Britannica, 1968.
  4. ^ Вин Вильгельм // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ Він Вільгельм // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 179

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вільгэльм Вінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў