Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
Скарачэньне: ВП:АА |
---|
Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 88 253 артыкула. Такім чынам, прыкладна кожны з 2152 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі () ў верхнім правым куце старонкі. Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні абраны артыкул
рэдагавацьПагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў, што ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную або сінюю тарчу з залатым патрыяршым крыжам. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж. З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
14 траўня 2007 году атрымаў афіцыйны статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці Беларусі. З 10 красавіка 1990 году варыянт Пагоні — дзяржаўны герб Летувы.
(артыкул цалкам…)