Уладзімер Этуш
Уладзі́мер Абра́мавіч Э́туш (6 траўня 1922 году, Масква — 9 сакавіка 2019 году, тамсама[2]) — савецкі й расейскі актор. Народны артыст СССР.
Уладзімер Этуш | |
па-расейску: Владимир Этуш | |
Дата нараджэньня | 6 траўня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 сакавіка 2019[1] (96 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэатральны актор, тэатральны пэдагог, кінарэжысэр, тэлеактор |
Месца працы | |
Дзеці | Раіса Этуш |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0262234 |
Сайт | etush.ru (рас.) |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьБацька Уладзімера Абрам быў уладальнікам невялікай фірмы ў Маскве, арыштаваны камуністамі. Уладзімер выхоўваўся адной мамай Раісай Этуш. У школе захапляўся тэатрам і чытаньнем, прымаў удзел у школьных пастаноўках п’ес Антона Чэхава. Удзельнічаў у Другой Сусьветнай вайне, паранены. Працаваў дырэктарам Шчучынскай тэатральнай вучэльні пры Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава[3].
Сям’я
рэдагавацьЖонкі:
- Нінэль Мышкава (1926—2003) — акторка, адзіная дачка генэрала артылерыі Канстанціна Мышкова.
- Алена Ізмайлава (1920—2005) — акторка, грамадзянскі шлюб.
- Ніна Крайнова (1927—2000) — выкладчыца ангельскай мовы.
- Алена Гарбунова (нарадзілася ў 1965) — выкладчыца ангельскай мовы.
Дзеці:
- Дачка Раіса Этуш (нарадзілася ў 1955 годзе ад шлюбу зь Нінай Крайновай) — акторка Тэатра сатыры.
Унук: Уладзімер.
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1953 — Адмірал Ушакоў — Сэід-Алі
- 1955 — Авадзень — Марціні
- 1960 — Час летніх адпачынкаў
- 1964 — Старшыня — Калоеў
- 1966 — Каўкаская палоньніца, або Новыя прыгоды Шурыка — таварыш Саахаў
- 1968 — Старая, старая казка — Кароль і Шынкар
- 1969 — Стары знаёмы — Самецкі (рэжысэр-пастаноўшчык спэктакля на вадзе)
- 1969 — Мужчынская гутарка
- 1970 — Місія ў Кабуле
- 1971 — 12 крэслаў — інжынэр Брунс
- 1971 — Цень
- 1972 — Справы даўно мінулых дзён
- 1972 — Цырк запальвае агні
- 1972 — Мужчыны
- 1973 — Непапраўны ілгун — эмір Бурухтан Другі Другі
- 1973 — Іван Васілевіч зьмяняе прафэсію — Антон Сямёнавіч Шпак
- 1974 — Нэйлён 100%
- 1975 — Прыгоды Бураціна — Карабас Барабас
- 1977 — Як Іванушка-дурылка за цудам хадзіў — Бабадул
- 1978 — Па вуліцы камода вадзілі
- 1978 — 31 чэрвеня — магістар Мальгрым
- 1979 — Дзюма на Каўказе
- 1979 — Міліянэрка (Тэлеспэктакль)
- 1982 — Асьліная скура — кароль Гастон
- 1983 — Мэсье Ленуар, які… (тэлеспэктакль) — Поль-Альбэр Ленуар
- 1984 — Макар-сьледапыт — Іраклій
- 1991 — Не абуджайце сьпячага сабаку — Грыша
- 1993 — Мары ідыёта — Фунт
- 1993 — Бравыя хлопцы
- 1998 — Клясык — «аўтарытэт» Манарх
- 1999 — Паварот ключа (Сэрыял)
- 2005 — Тры мушкетэры
- 2006 — Парк савецкага пэрыяду
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Умер актер Владимир Этуш (рас.)
- ^ Памёр вядомы актор Уладзімір Этуш — таварыш Саахаў з «Каўказкай палонніцы»
- ^ Vladimir Etush (анг.). IMDb. Праверана 2 чэрвеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць