Віктар Фішэр

дацкі футбаліст

Ві́ктар Фі́шэр (па-дацку: Viktor Fischer; нарадзіўся 9 чэрвеня 1994 году, Оргус, Данія) — колішні дацкі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар ёсьць ўнукам дацкага футбаліста Поўля Пэдэрсана. Фішэр аддаваў перавагу выкарыстаньню левай нагі ў якасьці асноўнай[4]. За часам выступаў у складзе амстэрдамскага «Аякса» лічыўся адным з самых пэрспэктыўных футбалістаў сьвету, але ягонай кар’еры ўсьцяж перашкаджалі траўмы. У выніку, заўчасна скончыў кар’еру праз пашкоджаньні ў веку 29 гадоў[5][6].

Віктар Фішэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1994(1994-06-09)[1][2][3] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2021
2021—2023
2023
Аякс
Мідлзбра
Майнц
Капэнгаген
Антвэрпэн
АІК (арэнда)
79 (24)
13 (0)
10 (0)
90 (22)
25 (3)
8 (0)
Зборныя
2012—2018 Данія 21 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Оргусу» й «Міт’юляну» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які зьвязаў яго з клюбам да 30 чэрвеня 2014 году. Хутка прагрэсуючы, гулец прыцягнуў увагу функцыянэраў з «Чэлсі», «Інтэру» й «Манчэстэр Сіці».

Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 году, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Гэраклесам», які завяршыўся зь лікам 3:3[7]. У хуткім часе Віктар стаў асноўным гульцом амстэрдамскага клюбу.

Міжнародная

рэдагаваць

Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Аякс»:

«Капэнгаген»:

  1. ^ а б в Viktor Fischer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Viktor Fischer // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Viktor Fischer // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Viktor Fischer. dbu.dk.
  5. ^ «Viktor Fischer stopper karrieren». Tipsbladet.
  6. ^ «AIK bryter med Viktor Fischer». Aftonbladet.
  7. ^ Ajax suffers hangover in Almelo. ajax.nl.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць