Віктар Канстантын Млечка
Віктар Канстантын Млечка (Віктарын Канстантын; ? — да 23 чэрвеня 1679) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (з 1670).
Герб «Даліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | да 23 чэрвеня 1679 |
Род | Млечкі |
Бацькі | Ян Млечка Фядора Жданаўна[d] |
Жонка | Соф'я з Ісайкоўскіх |
Дзеці | Канстанцыя |
Валодаў маёнткамі ў Жамойці, Халопенічамі ў Аршанскім павеце.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Млечкаў гербу «Даліва», сын Яна, жамойцкага земскага судзьдзі. Сьпярша вызнаваў кальвінізм, пазьней перайшоў у каталіцтва.
Служыў пры двары караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, быў струкчашым каралеўскім у 1643, падстаростам жамойцкім (з 1643), падсудкам земскім (з 1645) і судзьдзём (з 1652).
Абіраўся паслом на соймы 1648, 1649, 1658, 1661 (на двух апошніх атрымаў прызначэньне ў Скарбовы Трыбунал), 1667, 1668, 1669, 1670. Падтрымліваў групоўку Пацаў.
У 1655 падпісаў акт Кейданскай уніі з Швэцыяй. У 1656 далучыўся да антышвэдзкага паўстаньня ў Жамойці, неўзабаве пад Біржамі абраны генэральным палкоўнікам жамойцкага паспалітага рушаньня. Асабіста камандаваў гусарскай харугвай.
Ажаніўся з Соф’яй, дачкой лоўчага вялікага літоўскага Караля Пятра Ісайкоўскага. У шлюбе меў дачку Канстанцыю, якая выйшла за кашталяна троцкага Яна Ўладзіслава Бжастоўскага і прынесла таму ў пасаг маёнткі сваёй маці, у тым ліку Мосар[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Млечкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 359.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7