Відзімін (? — па 1410) — літоўскі баярын.

Відзімін
лац. Vidzimin

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1410
Дзеці Андрэй

Від (Wid) і Міна або Мена (Minno, Menno) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Такім парадкам, імя Відзімін азначае «моцны думкамі»[6] (тое ж, што і імя Мінвід). Адзначалася старажытнае германскае імя Widiman (Widi-man)[7].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimyn (18 студзеня 1401 году)[8]; Wydymen (17 жніўня 1404 году)[9]; Wydimyn (11 чэрвеня 1407 году)[10]; Vidimino (25 студзеня 1408 году)[11]; Widimyn (16 лютага 1410 году)[12].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Сын Гайлівойны (вядомы толькі зь імя па бацьку). Меў братоў Андрэя Гайлігіна і Урдзіця.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Часта выступаў як сьведка ў дакумэнтах і умовах Вітаўта (напрыклад, у дакумэнце 1404 году). Апошні раз упамінаецца ў 1410 годзе.

Меў сына Андрэя[13].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1563.
  2. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  9. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 102.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  11. ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 5.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 78.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 222.

Літаратура

рэдагаваць