Вячаслаў Дубінка
Вячаслаў Дубінка (17 сьнежня 1941, Слуцак — 10 жніўня 2010[1]) — беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускай выцінанкі.
Вячаслаў Дубінка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1941 або 1942 |
Памёр | 10 жніўня 2010 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, фатограф |
Гады творчасьці | 1961 — 2010 |
Жанр | проза |
Мова | беларуская мова |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту ў 1961 годзе. Працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады, прарабам, начальнікам будаўнічага ўчастку ў Слуцку (1961-1964), фотакарэспандэнтам раённых газэт «Будаўнік камунізма» (Любань, 1964-1965), «Шахцёр» (Салігорск, 1965-1966), рэспубліканскіх газэт «Звязда» (1966-1971), «Чырвоная змена» (1972-1974), у студыі «Фота і жыцьцё» Саюзу журналістаў Беларусі (1974-1976), фатографам рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979-1981).
З 1981 году — у часопісе «Беларусь». Уваходзіў у склад трох творчых аб’яднаньняў Беларусі — саюзы мастакоў, пісьменьнікаў, журналістаў.
ТворчасьцьРэдагаваць
Аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў «Бабруйск» (1967), «Нясьвіж» (1968), «Магілёў» (1971), «Брэст» (1979) і інш. Выйшлі кнігі публіцыстыкі, прозы «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» (1983), «Ой, зялёны дубочак» (1983), «Браты сьвятой ночы» (1986), «Разьвітальная песьня» (1989), «Сындыкат Мані Дулі» (1992), «Карацелькі» (2010), «Спецдаручэнец "Кныр"» (2016).
УзнагародыРэдагаваць
- За афармленьне кнігі Артура Вольскага “Жывыя літары” (1984) узнагароджаны дыплёмам Францыска Скарыны.
- Пераможца творчага конкурсу на лепшую публікацыю часопіс «Беларусь» (1987)
- Прызэр выставы «Выцінанкі ўсяго сьвету», Вільня (1989)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памёр Вячаслаў Дубінка, Наша Ніва, 11.08.2010