Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Вярхоўны суд РБ»)

Каардынаты: 53°55′51″ пн. ш. 27°31′26″ у. д. / 53.93083° пн. ш. 27.52389° у. д. / 53.93083; 27.52389

Вярхо́ўны суд Рэспублі́кі Белару́сь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах.

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Знак Вярхоўнага суду Беларусі
Даведка
СкаротВС РБ
Дата ўтварэньня28 жніўня 1991 (33 гады таму)
Праўны стансуд
СядзібаЦэнтральны раён, Арлоўская вул., д. 76[1]
МесцазнаходжаньнеМенск
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовыбеларуская, расейская
СтаршыняВалянцін Сукала
Першы намесьнік старшыніВалер Калінковіч
Намесьнік старшыніАндрэй Забара, Сяргей Кандрацьеў, Юры Кобец, Жанна Шкурдзюк[2]
Пісар пленумаІрына Тылец[3]
Асноўныя асобыЗьміцер Чыкатоўскі[4]
УправаПрэзыдыюм
Галоўная ўправаПленум
Дадатак
Зьвязаныя службыНавукова-кансультатыўная рада
Расходы6101 млн Br[6] (2010 год; 2038 тыс. $[7])
Колькасьць работнікаў135[5] (2011)
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве
Колішняя назваВярхоўны суд БССР
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у Вікісховішчы

Дзеіць у складзе Прэзыдыюму, Пленуму і 4-х судовых калегіяў: 1) грамадзянскіх справаў, 2) па крымінальных справаў, 3) інтэлектуальнай уласнасьці, 4) эканамічных справаў. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.

На 2020 год апарат Вярхоўнага суду Беларусі ўлучаў:

  • Галоўнае кіраўніцтва арганізацыйнага і мэтадычнага забесьпячэньня судовай дзейнасьці, што мела ў сваім складзе — 1) Кіраўніцтва арганізацыі дзейнасьці судоў і працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 2) Кіраўніцтва забесьпячэньня дзейнасьця судовых калегіяў, 3) Службу справаводзтва і дакумэнтаабароту, 4) Аддзел арганізацыйнай і аналітычнай працы;
  • Галоўнае кіраўніцтва інвэстыцыяў, дзяржаўных закупак і працы з маёмасьцю, што мела ў сваім складзе — 1) Сэктар інвэстыцыяў, 2) Аддзел дзяржаўных закупак, 3) Аддзяленьне эксплюатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня;
  • Кіраўніцтва абагульненьня судовай практыкі, што ўлучала — 1) Аддзел па грамадзянскіх, эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасьці, 2) Аддзел па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • Кіраўніцтва арганізацыі судовага нагляду, што ўлучала — 1) Аддзел разгляду скаргаў па грамадзянскіх і эканамічных справах, 2) Аддзел разгляду скаргаў па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях, 3) Аддзел прыёму і працы з нагляднымі скаргамі;
  • Кіраўніцтва заканадаўства;
  • Кіраўніцтва інфарматызацыі і інфармацыйнай бясьпекі;
  • Кіраўніцтва кадраў і дзяржаўнай службы;
  • Кіраўніцтва фінансава-эканамічнага плянаваньня, уліку і кантролю;
  • Аддел міжнародна-прававой дзейнасьці;
  • Аддзел рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасьці;
  • Сэктар абароны дзяржаўных сакрэтаў;
  • Сэктар інфармацыі і сувязяў са СМІ;
  • Сакратарыят Пленуму і Прэзыдыюму;
  • Дарадцы і памагаты старшыні[8].

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:

  • першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
  • перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
  • нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
  • дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову аб зьмене заканадаўства;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[9].

Гісторыя

рэдагаваць

25 жніўня 1991 году Беларусь здабыла незалежнасьць, у выніку чаго Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь стаў узначаліў самастойную судовую ўладу. 23 красавіка 1992 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Канцэпцыю судова-прававой рэформы. У студзені 1995 году ўхвалілі Закон «Аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў». 5 сьнежня 1997 году адбыўся 1-ы Зьезд судзьдзяў Рэспублікі Беларусь, які зацьвердзіў Кодэкс гонару судзьдзі. Адначасна ўхвалілі Рашэньн аб стварэньні Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі судзьдзяў, працаўнікоў пракуратуры, судоў і ўстановаў юстыцыі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 23 сьнежня 1999 году Пленум Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову «Аб павышэньні культуры судовай дзейнасьці і паляпшэньні арганізацыі судовых працэсаў». У 2000 годзе ў Вярхоўным судзе Беларусі ўтварылі патэнтавую калегію. 1 ліпеня 1999 году набыў моц Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які замацаваў даступнасьць звароту ў суд. 21 лютага 2002 году прайшоў 2-і Зьезд судзьдзяў Беларусі, які заклікаў прыняць Закон «Аб выканаўчым дзеяньні». У сакавіку 2005 году набыў моц Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўвёў апэляцыйны перагляд Пастановаў гаспадарчых судоў, што не ўступілі ў сілу. 13 студзеня 2007 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў, які вызначыў задачы і паўнамоцтвы ўсіх судоў краіны. 1 сакавіка 2007 году ўступілі ў дзеяньне Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўлучылі прэзумпцыю невінаватасьці. 25 сакавіка 2008 году адбылася рэспубліканская нарада судзьдзяў [10].

10 кастрычніка 2011 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 454, якім зацьвердзіў Пасланьне аб пэрспэктывах разьвіцьця сыстэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь. Пасланьне прадугледжвала індывідуалізаваньне крымінальнай адказнасьці і распаўсюд пастановаў судоў праз СМІ. 29 лістапада 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога з 1 студзеня 2014 году гаспадарчыя суды ўлучылі ў сыстэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале зь Вярхоўным судом. У выніку Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пераўтварылі ў Калегію эканамічных справаў Вярхоўнага суду. Адначасна судовых выканаўцаў вывелі са складу судоў і ўтварылі Службу прымусовага выкананьня судовых рашэньняў у складзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 20 сьнежня 2013 году Пленум Вярхоўнага суду Беларусі прыняў Пастанову «Аб забесьпячэнні галоснасьці пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя і аб распаўсюджваньні інфармацыі аб дзейнасьці судоў». 1 ліпеня 2014 году скасавалі Беларускі вайсковы суд, міжгарнізонныя вайсковыя суды і Вайсковую калегію Вярхоўнага суду Блеарусі. Іх паўнамоцтвамі надзялілі абласныя і раённыя суды. Адначасна ўтварылі Вярхоўную кваліфікацыйную калегію судзьдзяў пры Вярхоўным судзе Беларусі. Таксама забесьпячэньне судоў усклалі на апарат Вярхоўнага суду замест Міністэрства юстыцыі Беларусі. 4 верасьня 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438, якім заснаваў сьцяг, эмблему і знак узнагароды Вярхоўнага суду. 24 студзеня 2017 году набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб судовым ладзе, паводле якіх пашырылі паўнамоцтвы Рэспубліканскай рады судзьдзяў і стварылі Рэспубліканскую канфэрэнцыю судзьдзяў[10]. 31 жніўня 2020 году ў Вярхоўны судзе Беларусі ўвялі аўдыёвідэафіксацыю судовых працэсаў[11].

  1. ^ Кантакты // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
  3. ^ Склад Пленуму // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
  4. ^ Памагаты і дарадцы // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  6. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  7. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  8. ^ Структура // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 8 верасьня 2020 г.
  9. ^ А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў ад 29 чэрвеня 2006 г. № 139-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 9 чэрвеня 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
  10. ^ а б Гісторыя // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
  11. ^ У Вярхоўным і абласных судах завершаная лічбавізацыя правасудзьдзя - Сукала // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 31 жніўня 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць