Вярбічаў
Вярбі́чаў[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 51 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 103 км ад Гомелю. На поўдні, поўначы і захадзе мэліярацыйныя каналы.
Вярбічаў | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 51 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′0″ пн. ш. 29°57′55″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.96528° у. д.Каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 29°57′55″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.96528° у. д. |
Вярбічаў на мапе Беларусі Вярбічаў |
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планоўка складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомы з пачатку XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе жыхары валодалі 150 дзесяцінамі зямлі.
У 1934 годзе арганізаваны калгас. 6 жыхароў загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1868 — 24 двары, 114 жыхароў; 1897 — 26 двароў, 155 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 34 двары; 1959 — 163 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 23 гаспадаркі, 51 жыхар[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.