Вялікая Зімніца
Вялі́кая Зімні́ца[2] (таксама — Зімні́ца[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Вялікая Зімніца | |
трансьліт. Vialikaja Zimnica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Сьвенскі |
Вышыня: | 141 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 330 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213264 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′6″ пн. ш. 30°37′24″ у. д. / 53.335° пн. ш. 30.62333° у. д.Каардынаты: 53°20′6″ пн. ш. 30°37′24″ у. д. / 53.335° пн. ш. 30.62333° у. д. |
± Вялікая Зімніца |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].
Гісторыя
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 году як сяло ў маёнтку Тайманава[4]. На мапе 1777 году пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазьнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы. У 1884 годзе меўся хлебазапасная крама. У 1886 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын. У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўнапрыхадзкая вучэльня. З 1959 году ў Прапойскім раёне[3].
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуюць аддзяленьне паштовай сувязі, АТС, сельскі клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].
Славутасьці
рэдагаваць- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восеньню 1943 году пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
- Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленьне тэрыторыі раёну ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у сквэры[5].
Страчаныя славутасьці
рэдагаваць- Сьвята-Траецкая царква (архітэктар Аляксандар Валяр’янавіч Альхоўскі)
- ^ а б в Количество населения Славгородского района (рас.)
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285—286
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 570
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 565
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 552