Новасакольніцкі раён
Новасакольніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасакольнікі.
Новасакольніцкі раён | |
Новосокольнический район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Новасакольнікі |
Дата ўтварэньня | 1927 |
Насельніцтва (2009) | 17 400 |
Плошча | 1616 км² |
Месцазнаходжаньне Новасакольніцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1616 км².
Асноўныя рэкі — Насва, Вялікі Удрай, Сьмердзель, Малы Удрай.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 24 ліпеня 1927 году.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 17,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 274 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ складзе раёну маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзяць шляхі Санкт-Пецярбург-Віцебскага аддзяленьня Кастрычніцкай чыгункі (кірункаў Санкт-Пецярбург — Езярышча і Масква — Рыга), ёсьць Новасакольніцкая дыстанцыя службы шляху ПЧ-45.
Асноўнымі для перавозак аўтамабільным транспартам у раёне зьяўляюцца аўтамабільная дарога федэральнага значэньня М-9 «Балтыя» (Масква — Валакаламск — мяжа з Латвіяй) і аўтадарога суб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі Р51 (Шымск — Старая Руса — Вялікія Лукі — Невель).
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьНа тэрыторыі раёну маюцца два гістарычна-архітэктурныя помнікі рэспубліканскага значэньня. Гэта гарадзішча Востры (XIII—XIV стст.), разьмешчанае ў Вязаўскай воласьці, і драўляная царква Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы (XVIII—XIX стст.) у Востраўскай воласьці.
Да прыродна-ляндшафтавых помнікаў належаць Чырыкаўскі парк у Гаражанскай воласьці і ліпавая алея ў в. Мінкіна Новасакольніцкай воласьці, створаныя напачатку XIX ст.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- У мястэчку Сакольнікі (цяпер вёска Старасакольнікі) існаваў мураваны касьцёл і кляштар францішканаў (1794), які па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1863—1864) быў гвалтоўна перароблены на праваслаўную царкву.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНовасакольніцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў