Невельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Невель.

Невельскі раён
Невельский район

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Невель
Дата ўтварэньня 1927
Насельніцтва (2005) 29 700
Плошча 2640 км²
Месцазнаходжаньне Невельскага раёну
Невельскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 2640 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны на частцы тэрыторыі скасаванага Невельскага павету Віцебскай губэрні у 1927 годзе ў Вялікалуцкай акрузе Ленінградзкай вобласьці, з 1929 году — у Заходняй вобласьці, а ад 1935 году — у Калінінскай вобласьці, з 1944 году — у Вялікалуцкай вобласьці і ад 1957 году — у Пскоўскай вобласьці. З 1 лютага 1963 па 2 студзеня 1965 году існаваў Невельскі прамысловы раён Пскоўскай вобласьці.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну на 2005 год — 29,7 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 289 населеных пунктаў.

Эканоміка

рэдагаваць

Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, у апрацоўчых вытворчасьцях (2006) склаў 0,24 млрд руб.

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзяць чыгункі Санкт-Пецярбург — Кіеў і Вялікія Лукі — Полацак.

Невельскі раён мяжуе зь Беларусьсю, на асноўных магістралях арганізаваныя наступныя мытныя пераходы:

Славутасьці

рэдагаваць
  • Сядзіба Жукоўскіх у в. Канашова.
  • Царква Сьв. Духа в. Плісы.
  • Былая ўніяцкая царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Стайкі, помнік драўлянай архітэктуры барока.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць