Вялікае Сяло (Маладэчанскі раён)

Вялі́кае Сяло́[1]вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Палачанскі сельсавет.

Вялікае Сяло
трансьліт. Vialikaje Sialo
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Палачанскі
Насельніцтва: 38 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222312
СААТА: 6238835011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°16′25″ пн. ш. 26°41′32″ у. д. / 54.27361° пн. ш. 26.69222° у. д. / 54.27361; 26.69222Каардынаты: 54°16′25″ пн. ш. 26°41′32″ у. д. / 54.27361° пн. ш. 26.69222° у. д. / 54.27361; 26.69222
Вялікае Сяло на мапе Беларусі ±
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска разьмешчана за 6 км ад вёскі Палачаны і прыкладна на такой жа адлегласьці ад вёскі Лебедзева. Вялікае Сяло разьмешчана на ўзвышшы, якое цягнецца з усходу на захад. Вакол вёскі шмат сельскагаспадарчых зямель. Глебы тут цяжкія, суглінкавыя, але досыць ураджайныя. Праўда, мабыць, з-за разьмяшчэньня на ўзвышшы, клімат тут больш суровы, асабліва ўзімку, калі нават параўноўваць з суседняй вёскай Лебедзева. Вясна тут надыходзіць пазьней і сьнег ляжыць пасьля зімы пазьней, чым у суседніх вёсках. Да пачатку 1970-х гадоў вёска была досыць шматлікай. Аднак у выніку масавага сыходу ў горад моладзі ў цяперашні час тут пастаянна пражывае каля 30 чалавек. Вёска мае адну вуліцу, якая сваім заканчэньнем датыкаецца ляснога масіву ў заходняй сваёй частцы. З паўночнага боку лес падыходзіць да вёскі на адлегласьць 500—800 мэтраў. У дарэвалюцыйны час у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе мясцовых дзяцей навучаў грамаце настаўнік па прозьвішчы Шпак. У пасьляваенны час у вёсцы была пачатковая школа, дзе доўгі час настаўнічаў Клаўдзі Іванавіч Мышук. Фактычна, усе людзі, якія нарадзіліся ў вёсцы пасьля вайны, атрымалі пачатковую адукацыю ў гэтага настаўніка. Гэта школа была зачынена ў 1970-я гады з-за адсутнасьці неабходнай колькасьці вучняў. Пасьля заканчэньня пачатковай школы дзеці працягвалі вучобу ў Лебедзеўскай альбо Палачанскай сярэдніх школах.

Да Другой сусьветнай вайны на некаторым аддаленьні ў паўднёва-ўсходнім кірунку ад вёскі разьмяшчаўся маёнтак памешчыка Шпілеўскага, каля якога быў вялікі сад. У час вайны дом памешчыка быў спалены партызанамі, а сад мясцовы калгас выкарчаваў ў 1960-я гады. Падчас вайны ў вёсцы існавала падпольная група зь ліку ваеннапалонных Чырвонай Арміі, якія жылі ў асобных сем’ях з дазволу нямецкіх уладаў. Кіраўнік гэтай групы, малодшы лейтэнант Павал Іванавіч Аборын, загінуў тут, недалёка ад вёскі ў лесе і быў пахаваны на месцы гібелі. Прыкладна ў 2014 годзе яго парэшткi былі перапахаваныя на могілках вёскі Груздава.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 38 чалавек
  • 1999 год — 95 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 289