Вэстэрос
Вэстэрос (па-швэдзку: Västerås) — горад у Швэцыі, за 112 км на паўночны захад ад Стакгольму, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстманлянду. Разьмешчаны на возеры Мэлярэне ў вусьці ракі Свартану. Насельніцтва на 2015 год — 117 746 чалавек (пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі).
Вэстэрос | |||||
швэдз. Västerås | |||||
Вэстэроскі хмарачос | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Вэстманлянд | ||||
Плошча: | 52,9 км² | ||||
Вышыня: | 17 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 117 746 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2225,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 021 | ||||
Паштовы індэкс: | 72X XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°37′2.348″ пн. ш. 16°32′31.765″ у. д. / 59.61731889° пн. ш. 16.54215694° у. д.Каардынаты: 59°37′2.348″ пн. ш. 16°32′31.765″ у. д. / 59.61731889° пн. ш. 16.54215694° у. д. | ||||
Вэстэрос | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.vasteras.se |
Назва
рэдагавацьЗ пачатку свайго заснаваньня ў X стагодзьдзі горад называўся А́рас (гэта азначала ў той час «вусьце ракі»), пазьней — Вэстра Арас (даслоўна «Заходні Арас», каб адрозьніваць яго ад Усходняга Арасу), і ў пачатку XVII стагодзьдзя набыў сучасную назву Вэстэрос (што ўжо можна перакласьці як «(Горад) на захад ад узгорку», т. б. ад узгорку Бадэлюндаосэн).
Гісторыя
рэдагавацьВэстэрос быў заснаваны ў 990 годзе і належыць да найстарэйшых гарадоў Швэцыі (разам з Сыгтунай, Люндам і Скарай, якая старэйшая за вышэйпералічаныя гарады ўсяго на два гады). У гэты час Вэстэрос быў другім паводле значнасьці горадам Швэцыі. З XII стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным цэнтрам хрысьціянства. У XIII стагодзьдзі ў ім быў узьведзены ўмацаваны замак. У 1521 годзе мела месца Бітва за Вэстэрос, у якой войскі Густава Вазы перамаглі датчанаў. У 1527 годзе ў Вэстэроскім замку адбыўся г. зв. Рэфармацыйны рыксдаг, на якім Густаў Ваза скасаваў каталіцтва ў якасьці афіцыйнай рэлігіі краіны. У 1623 годзе біскуп Юганэс Рудбэкіюс заснаваў у Вэстэросе першую ў Швэцыі гімназію, а ў 1630 годзе — першую школу для дзяўчынак. У тым самым годзе ў Вэстэросе быў выяўлены першы выпадак паляндры. Горад таксама неаднаразова цярпеў ад пажараў, у т. л. у 1714 годзе. У 1907 годзе ў Вэстэросе быў пабудаваны Гарадзкі гатэль, які ўключаў 40 пакояў, рэстарацыі, музычныя кавярні ды краму па продажы алкаголю. З канца XIX стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным прамысловым цэнтрам: тут пабачылі сьвет такія прадпрыемствы як электратэхнічнае ASEA (з 1988 году — ABB), Nordiska Metall AB, а таксама першы супэрмаркет сеткі ICA.
Славутасьці
рэдагаваць- Катэдра (XII стагодзьдзе)
- Старажытны квартал Чуркбакен (па-швэдзку: Kyrkbacken)
- Замак (XIII—XVIII стагодзьдзі)
- Гарадзкі гатэль (1907)
- Ратуша (1963)
- Хмарачос (1990)
- Музэй джазу (першы ў Эўропе ў сваім родзе)
Асобы
рэдагаваць- Маркус Оскарсан — алімпійскі чэмпіён 2004 г. у веславаньні на байдарцы-двойцы, нарадзіўся ў Вэстэросе
- Стэфан Эрыксан — амбасадар Швэцыі ў Беларусі, нарадзіўся ў Вэстэросе
- Анэлі Магнусан, вядомая як Pandora — швэдзкая сьпявачка, нарадзілася ў Вэстэросе
- Тумас Транстрэмэр — швэдзкі паэт і нобэлеўскі ляўрэат, доўгі час жыў у Вэстэросе
Галерэя
рэдагаваць-
Квартал Чуркбакен
-
Вэстэроскі замак
-
Гарадзкі гатэль
-
Вэстэроская ратуша
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВэстэрос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў