Тральгэтан
Тральгэ́тан (па-швэдзку: Trollhättan) — горад на захадзе Швэцыі, у ляндскапе Вэстэр’ётлянд, у лэне Вэстра Ёталянд, за 75 км на поўнач ад Гётэборгу. Цэнтар аднайменнай камуны. Невялічкая частка гораду (4 га) належыць да суседняй камуны Вэнэрсборг. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 48 573 чалавекі.
Тральгэтан | |||||
швэдз. Trollhättan | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1916 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 23,78 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 48 573 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2042,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0520 | ||||
Паштовы індэкс: | 461 00–461 98 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°16′58″ пн. ш. 12°17′21″ у. д. / 58.28278° пн. ш. 12.28917° у. д.Каардынаты: 58°16′58″ пн. ш. 12°17′21″ у. д. / 58.28278° пн. ш. 12.28917° у. д. | ||||
Тральгэтан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.trollhattan.se/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова назва Тральгэтан ужывалася толькі ў дачыненьні да вадаспаду на рацэ Ёта Эльв. У сярэднявеччы (прыкладна з пачатку XIV і да XVI стагодзьдзя) на высьпе Сьлётсэн на Ёта Эльве існавала фартэцыя, якая ў розных крыніцах завецца па-рознаму: Эдсборг, Экгольмскі замак, або Экэгольмскі замак[1]. У 1413 у падаткавай кнізе Эрыка Памяранскага згадваецца Тральгэтанскі млын (па-швэдзку: Trollhetta qvarn). Тая частка Тральгэтану, дзе цяпер знаходзіцца цэнтар гораду, называлася Стра́нна (па-швэдзку: Stranna). У пачатку XVII стагодзьдзя пачалася праца па будаўніцтве шлюзаў, але беспасьпяхова. У 1718 швэдзкі вынаходнік Крыстафэр Польгэм аднавіў працу і ў 1753—1755 гг. польгэмаўскія шлюзы былі пабудаваныя. Але выявілася, што яны маюць тэхнічныя праблемы, таму іх ніколі не выкарыстоўвалі. З 1794 да 1800 адмірал Бальтзар фон Плятэн выправіў хібы, а з будаўніцтвам Ёта-каналу зьявілася неабходнасьць пабудаваць яшчэ адны шлюзы, шырэйшыя за плятэнаўскія. Гэта адбылося ў 1844 г., а ў 1916 іх усіх зьмянілі новыя, больш сучасныя шлюзы. У 1857 за Страннай замацавалася назва Тральгэтан, і горад становіцца важным прамысловым цэнтрам.
Эканоміка
рэдагавацьУ Тральгэтане знаходзіцца шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў: GKN Aerospace Sweden, Saab Automobile (аўтамабілебудаўніцтва), Saab (машынабудаўніцтва), NEVS і інш. Да 1979 г. фірма NOHAB займалася вытворчасьцю лякаматываў.
У 1996 кінакампанія Film i Väst пераносіць свой галоўны офіс у Тральгэтан, і горад становіцца найважнейшым цэнтрам вытворчасьці фільмаў у Швэцыі (цяпер гэта палова ўсіх паўнамэтражных фільмаў), за што й атрымаў мянушку Тралівуд (па аналёгіі з Галівудам).
Славутасьці
рэдагаваць- Тральгэтанскі вадаспад
- Тральгэтанскі канал
- Нэагатычная царква (1862)
- Innovatum (цэнтар прыродазнаўства й тэхнікі)
- Музэй каналу
- Музэй аўтамабіляў Saab
- Пляц Карла Ю́гана
Галерэя
рэдагаваць-
Тральгэтанская царква
-
Вуліца Magasinsgatan
-
Вуліца Storgatan
-
Тральгэтанскі вадаспад
-
Новыя шлюзы (1916) на Тральгэтанскім канале
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьТральгэтан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў