Сала (Швэцыя)
Са́ла (па-швэдзку: Sala) — горад у Швэцыі, у лэне Вэстманлянд. Цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, але невялічкая частка на ўсход ад ракі Сагану разьмешчана ва Ўпляндзе. Насельніцтва на 2015 год — 13 087 чалавек.
Сала | |||||
швэдз. Sala | |||||
У цэнтры Салы | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Вэстманлянд | ||||
Плошча: | 11,66 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 13 087 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1122,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0224 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°55′19.106″ пн. ш. 16°35′32.348″ у. д. / 59.92197389° пн. ш. 16.59231889° у. д.Каардынаты: 59°55′19.106″ пн. ш. 16°35′32.348″ у. д. / 59.92197389° пн. ш. 16.59231889° у. д. | ||||
Сала | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sala.se |
Гісторыя
рэдагавацьСала ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, у сувязі з заснаваньнем у гэтых мясьцінах срэбнага рудніку. У 1624 годзе кароль Густаў II Адольф надаў Сале гарадзкія прывілеі. У 1710 годзе, падчас панаваньня ў Стакгольме эпідэміі чумы, у Салу пераехалі чальцы каралеўскай сям’і (сам кароль быў у той час на вайне). У 1736 і 1880 гадох горад цярпеў ад пажараў. У 1930-я гады жах на жыхароў гораду наводзіла г. зв. Сальская ліга — банда, якая складалася зь пяцёх злачынцаў.
Славутасьці
рэдагаваць- Срэбны руднік
- Каралеўская сядзіба Вэсьбю
- Музэй мастака Івана Агўэлі
Асобы
рэдагаваць- Іван Агўэлі — швэдзкі мастак
- Эрык Валенбэрг — вынаходнік Тэтра Паку
- Лена Ельм-Вален — швэдзкі палітык
- Эрык Эрсбэрг — швэдзкі хакеіст
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСала (Швэцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў