Астравы Піткейрна

брытанская заморская тэрыторыя ў Паўднёвым Ціхім акіяне
(Перанакіравана з «Выспы Піткейрна»)

Астравы Піткейрн (па-ангельску: Pitcairn Islands) — група зь пяці астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінэзіі, паміж Аўстраліяй і Паўднёвай Амэрыкай. Да астравоў адносяцца: Піткейрн (4,53 км²), Хендэрсан, Дзьюсі, Аэна, Сэндзі (апошнія чатыры незаселеныя), агульнай плошчай каля 47 км². Гэта адзіная калёнія Вялікабрытаніі ў Ціхім акіяне.

Астравы Піткейрна
Pitkern Ailan
Pitcairn Islands
Сьцяг Астравоў Піткейрна Герб Астравоў Піткейрна
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Come ye Blessed»
Месцазнаходжаньне Астравоў Піткейрна
Афіцыйная мова ангельская, піткейрнская
Сталіца Адамзтаўн
Найбуйнейшы горад Адамзтаўн
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Jonathan Sinclair
Плошча
 • агульная

47 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
223-е месца ў сьвеце
50
1/км²
СУП
 • агульны
Сьпіс краінаў паводле СУП
$ 217 000
Валюта Новазэляндзкі даляр (NZD)
Часавы пас UTC-8 (UTC-8)
Дамэн верхняга ўзроўню .pn
Тэлефонны код +64
Мапа астравоў Піткейрна
Мапа астравоў Піткейрна

Колькасьць насельніцтва астравоў падае, ў 1994 годзе тут жыло 70 чалавек, а ў 2007 толькі 48. Адзіным паселішчам на астравох зьяўляецца Адамзтаўн.

Гісторыя

рэдагаваць

Востраў Піткейрна быў адкрыты ў 1767 годзе ангельскім мараком Філіпам Картэрэтам. У 1790 годзе на востраў высадзілася паўстаўшая каманда ангельскага карабля «Баўнці» разам з прывезенымі з Таіці жанчынамі. Пасьля высадкі карабель быў спалены. Яго рэшткі былі знойдзеныя ў 1957 годзе ў затоцы Баўнці Бэй. У 1793 годзе адбылося сутыкненьне паміж маракамі, у выніку якога большасьць мужчынаў загінула. У 1808 годзе, калі выжылі толькі адзін мужчына і 9 жанчынаў (разам зь дзецьмі), на востраў прыбыў амэрыканскі кітабойны карабель «Тапаз».

З 1838 году востраў Піткейрн трапіў пад брытанскую ўладу. У 1856 годзе жыхары былі пераселеныя на востраў Норфалк, аднак большасьць зь іх хутка вярнуліся. У 1937 годзе насельніцтва вострава дасягнула вышэйшай адзнакі, тут жыло 235 чалавек. З гэтага моманту колькасьць насельніцтва зьніжалася, у асноўным з-за міграцыі ў Новую Зэляндыю.

Палітыка

рэдагаваць

Кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца каралева Элізабэта ІІ, якая кіруе праз губэрнатара. Губэрнатарам астравоў Піткейрн зьяўляецца пасол Вялікабрытаніі ў Новай Зэляндыі. Пасол ня мае магчымасьці кіраваць усімі бягучымі справамі астравоў, таму традыцыйна непасрэдным кіраўніцтвам займаецца магістрат, які ўзначальвае Раду Астравоў, якая складаецца з 10 дэпутатаў. Згодна з канстытуцыяй гэтыя абавязкі ў 1999 годзе былі перанесеныя на бурмістра Піткейрна. Выбары на гэтую пасаду адбываюцца кожныя тры гады.

Геаграфія

рэдагаваць
 

Самая высокая кропка на астравах уздымаецца на 347 мэраў над узроўнем мора. На астравах пануе субэкватарыяльны вільготны клімат, які фарміруецца пад узьдзеяньнем паўднёва-ўсходніх пасатаў. Гадавая тэмпэратура вагаецца ад 18 °C у жніўні да 24 °C у лютым, гадавая колькасьць ападкаў складае 2000 мм.

Востраў Піткейрн мае вульканічнае паходжаньне, Хендэрсан — каралавы востраў, Дзьюсі, Сэндзі і Аэна зьяўляюцца атоламі.

Эканоміка

рэдагаваць

Насельніцтва астравоў займаецца вырошчваньнем бульбы, апэльсінаў, ананасаў, бананаў, какосаў і рыбнай лоўляй. Вядомасьць атрымаў піткейрнскі мёд. Значнай крыніцай прыбытку зьяўляецца экспарт паштовак вострава. Адзіным зьнешнегандлёвым партнэрам астравоў зьяўляецца Новая Зэляндыя. У нашы дні на астравах вядзецца будова невялікага гатэля і аэрадрома каб абудзіць турызм. Гэтыя дзеяньні павінны павялічыць насельніцтва вострава.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Культура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Астравы Піткейрнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў