Высокае (Столінскі раён)
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Высо́кае[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на захад ад Альшанаў, на шашы Р88. Высокае ўваходзіць у склад Альшанскага сельсавету.
Высокае | |
трансьліт. Vysokaje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Альшанскі |
Вышыня: | 132 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 330 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225557 |
СААТА: | 1258845011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°3′37″ пн. ш. 27°17′10″ у. д. / 52.06028° пн. ш. 27.28611° у. д.Каардынаты: 52°3′37″ пн. ш. 27°17′10″ у. д. / 52.06028° пн. ш. 27.28611° у. д. |
± Высокае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗ 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Давыд-Гарадоцкага гарадзкога савету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. У пэрыяд з 1 чэрвеня 1955 году да 1 студзеня 1964 году вёска перададзеная ў склад Альшанскага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 320 чалавек
- 2010 год — 321 чалавек
- 10 чэрвеня 2019 году — 330 чалавек[2]
Прамысловасьць
рэдагавацьНа захадзе вёскі маецца птушкафабрыка.
Вуліцы
рэдагавацьВуліцы: Варашылава, Партызанская, Паўднёвая
Агурковая краіна
рэдагавацьУваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 261
- ^ Зьвесткі Альшанскага сельскага выканаўчага камітэту на 10 чэрвеня 2019 году