Вылазы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Вы́лазы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавету. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Выласкае[2].

Вылазы
трансьліт. Vylazy
Вылазы
Дата заснаваньня: 1554
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Парахонскі
Насельніцтва: 54 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225739
СААТА: 1254883011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′13″ пн. ш. 26°22′13″ у. д. / 52.20361° пн. ш. 26.37028° у. д. / 52.20361; 26.37028Каардынаты: 52°12′13″ пн. ш. 26°22′13″ у. д. / 52.20361° пн. ш. 26.37028° у. д. / 52.20361; 26.37028
Вылазы на мапе Беларусі ±
Вылазы
Вылазы
Вылазы
Вылазы
Вылазы
Вылазы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Першая згадка ў 1554 годзе, зьяўлялася даўняй уласнасьцю польскага караля Жыгімонта I. Пасьля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашэй. Найчасьцей сустракаецца прозьвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету[3].

У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 году ў складзе БССР.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 54 жыхары
  • 1999 год — 73 жыхары

Славутасьці рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235
  2. ^ Ліст карты N-35-137. Выданьне 1991 г. стан мясцовасьці на 1987 г. (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
  4. ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вылазы (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў