Выгаляненты

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Выгаляне́нты[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавету. Празь вёску праходзіць дарога Н6745.

Выгаляненты
трансьліт. Vyhalianienty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Вішнеўскі
Насельніцтва: 49 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231005
СААТА: 4256808036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′41″ пн. ш. 26°26′51″ у. д. / 54.72806° пн. ш. 26.4475° у. д. / 54.72806; 26.4475Каардынаты: 54°43′41″ пн. ш. 26°26′51″ у. д. / 54.72806° пн. ш. 26.4475° у. д. / 54.72806; 26.4475
Выгаляненты на мапе Беларусі ±
Выгаляненты
Выгаляненты
Выгаляненты
Выгаляненты
Выгаляненты
Выгаляненты

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 49 чалавек[1]
  • 1999 год — 70 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Драўляная капліца пад тытулам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных была пабудавана ў 1767 годзе на паўночнай ускраіне вёскі, на зямлі, якую ахвяравалі мясцовыя землеўладальнікі — паны Невяровічы і Абрамовічы[3]. Адноўлена ў першай палове XIX ст. і прыпісана да вішнеўскай парафіі Сьвірскага дэканату. З 1864 да 1919 г., калі парафія ня дзейнічала, капліца прыпісвалася да касьцёла ў Нястанішках. У 1929 годзе капліца паднаўлялася.

Гэта была характэрная для клясыцызму пабудова — прамавугольная ў пляне з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалённы порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной стольлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціку з падвоенымі калёнамі. У алтары зьмешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз «апрануты» ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол зьмешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 338
  3. ^ Вішнева. Парафіі і сьвятыні. Слова жыцця, 3-05-2013