Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзяць 36 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вішнеў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэту — Уладзімер Яцук[1].

Вішнеўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вішнеў
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1734 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На 01.01.2017 году агульная колькасьць насельніцтва складала 2040 чалавек, агульная колькасьць гаспадарак − 1048[2].

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Смаргонскага раёну.

31 траўня 2016 году ў склад сельсавету далучаны вёскі і хутары Войстамскага сельсавету[3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 15[4]

Вайсковыя пахаваньні, памятныя знакі

рэдагаваць
  • абэліск воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Вішнева, в. Малінавая, в. Лешчаняты;
  • абэліск воінам-партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, магіла забітага партызана: в. Абрамаўшчына-1.
  • абэліск ваеннаму лётчыку, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бібкі.
  • Сымбалічны помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Войстам, в. Ягаднава;
  • памятны знак на месцы загубы чэкіста Іванова;
  • братэрская магіла загінуўшых у Першую сусьветную вайну: в. Хаўсты, в. Ягаднава.

Культавыя будынкі

рэдагаваць
  • касьцёл Сьвятога Тадэвуша вёскі Вішнева, 1811 год
  • царква Сьвята-Прападобнай Ефрасіньні Полацкай, Вішнева, 2001 г.
  • касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы вёскі Войстам, 1911 год, помнік архітэктуры стылю «Мадэрн»;
  • царква Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1994 г.

Літаратура

рэдагаваць