Вулька Целяханская
Ву́лька Целяха́нская[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у Целяханскі сельсавет.
Вулька Целяханская | |
трансьліт. Vuĺka Cieliachanskaja | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Целяханскі |
Насельніцтва: | 751 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225261 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′16.786″ пн. ш. 25°52′35.224″ у. д. / 52.53799611° пн. ш. 25.87645111° у. д.Каардынаты: 52°32′16.786″ пн. ш. 25°52′35.224″ у. д. / 52.53799611° пн. ш. 25.87645111° у. д. |
± Вулька Целяханская |
Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў на ўсходнім беразе Вулькаўскага возера і Агінскага канала. На поўдні ад вёскі знаходзіцца мястэчка Целяханы.
Гісторыя
рэдагавацьВулька Целяханская ўзьнікла пасьля правядзеньня ў Вялікім Княстве Літоўскім аграрнай рэформы ў другой палове XVI стагодзьдзя, перадумовай якой стала прыняцьце ў 1557 годзе «Ўставы на валокі». Пісьмовыя зьвесткі аб Вульцы Целяханскай, якія ўтрымліваюцца ў архіўных крыніцах сьведчаць, што ў XVIII стагодзьдзі гэта было дастаткова вялікае паселішча. За часы свайго існаваньня Вулька Целяханская належала князям Чартарыйскім, пазьней Агінскім і Пуслоўскім. Яе сяляне прыцягваліся да будаўніцтва Агінскага канала.
Падчас Расейскай імпэрыі Вулька Целяханская пераўтварылася ў буйную вёску. Тут існавала школа, хлебазапасны магазын, карчма, мытня на Агінскім канале. У 1915—1918 гадах празь вёску праходзіла лінія фронту паміж расейскімі і нямецкімі войскамі.
З 1921 па 1939 год вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. За гэты час была праведзена маштабная хутарызацыя, што садзейнічала росту дабрабыту мясцовага насельніцтва.
У 1939 годзе Вулька Цедяханская ў складзе Целяханскага раёну БССР. У Вялікую айчынную вайну загінула больш за 80 вяскоўцаў, а ў 1944 годзе вёска была цалкам спалена нямецкімі карнікамі.
За савецкім часам у вёсцы былі пабудаваны школа, клюб, бібліятэка, крама, лазьня, аддзяленьне паштовай сувязі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 751 чалавек
- 1999 год — 706 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 149