Вуктыл
Вукты́л (рас. Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл) — горад у муніцыпальным раёне Вуктыл рэспублікі Комі (Расея). Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёну. Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Пячоры. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 530 км. Аўтадарогамі зьвязаны з Саснагорскам, Ухтой і празь іх зь Емвай і Сыктыўкарам. Таксама маюцца аўтадарогі да навакольных пасёлкаў (Падчэр’е, Кырта, Лунвож, Лемты, Саю і г. д.).
Вуктыл | |||||
рас. Вуктыл | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1964 | ||||
Горад з: | 1984 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Рэспубліка Комі | ||||
Раён: | Вуктыльскі | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 12 682 чал. (2010)[1] | ||||
этнічны склад: | расейцы, комі-зыране | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 82146 | ||||
Паштовы індэкс: | 169570 | ||||
Нумарны знак: | 11, 111 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 63°52′0″ пн. ш. 57°19′0″ у. д. / 63.86667° пн. ш. 57.31667° у. д.Каардынаты: 63°52′0″ пн. ш. 57°19′0″ у. д. / 63.86667° пн. ш. 57.31667° у. д. | ||||
Вуктыл | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://adm.govuktyl.ru/ |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны 10 красавіка 1968 году як пасёлак нафтавікоў пры Вуктыльскім газакандэнсатным радовішчы. У 1984 годзе атрымаў статус гораду. У савецкія часы насельніцтва стабільна павялічвалася й расло. З 1989 году насельніцтва памяншаецца.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьГорад знаходзіцца на правым беразе Пячоры ў яе сярэднім цячэньні. Мясцовасьць характарызуецца навакольнымі гектарамі амаль некранутай гаспадарчай дзейнасьцю тайгі.
Аўтамабільным паведамленьнем горад зьвязаны з навакольнымі населенымі пунктамі. Непадалёк ад гораду знаходзіцца аэрапорт «Вуктыл», у горадзе ёсьць прыстань на рацэ Пячора.
Большасьць насельніцтва занятая ў нафтагазавай ды лясной прамысловасьці, працай на пячорскай прыстані.
Інфраструктура
рэдагавацьУ горадзе бярэ свой пачатак газаправод «Сияние Севера» (бел. Зьзяньне Поўначы). Газаправод даходзіць да мястэчка Таржку, што ў Цьвярской вобласьці.
Прырода
рэдагавацьНа паўночны ўсход ад гораду знаходзіцца найбуйнейшы нацыянальны парк Расеі Югыд Ва, які зьяўляецца часткай аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі(en)».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вуктыл — горад газавікоў :: Ґеакэшынґ (рас.)
- Навіны адміністрацыі муніцыпальнага раёну Вуктыл (рас.)
- Вуктыльская лякальная сетка (рас.) Архіўная копія ад 5 лістапада 2012 г.
- Вуктыл: надвор’е, мапа, абвесткі, размовы з жыхарамі Вуктылу ALLNW (рас.)