Бэла Кун

вугорскі камуністычны дзяяч і палітык

Бэ́ла Кун (па-вугорску: Béla Kun) — вугорскі камуністычны актывіст і палітык, які быў фактычным дыктатарам Вугорскай Савецкай Рэспублікі і ініцыятарам чырвонага тэрору ў 1919 годзе. Пасьля краху камуністычнага рэжыму, Кун уцёк у СССР, дзе працаваў функцыянэрам у арганізацыі Камінтэрну і быў кіраўніком Крымскага рэвалюцыйнага камітэту з 1920 году. Арганізаваў і актыўна ўдзельнічаў у чырвоным тэроры ў Крыме ў пэрыяд 1920—1921 гадох, пасьля чаго ўдзельнічаў у сакавіцкай акцыі 1921 году, няўдалым камуністычным паўстаньні ў Нямеччыне.

Бэла Кун
па-вугорску: Kun Béla
21 сакавіка 1919 — 1 жніўня 1919
Папярэднік Ferenc Harrer[d]
Наступнік Péter Ágoston[d]
з 1921
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лютага 1886(1886-02-20)[1]
Памёр: 29 жніўня 1938(1938-08-29)[1] (52 гады)
Партыя:
Сужэнец: Ірэн Гал[d]
Дзеці: Агнэш Кун[d] і Міклаш Кун[d]
Адукацыя:

Падчас тэрору канца 1930-х гадоў Кун быў арыштаваны, катаваны. Пасьля судовае справы быў у хуткім часе расстраляны. У 1956 годзе быў пасьмяротна рэабілітаваны савецкім рэжымам акурат пасьля сьмерці Ёсіфа Сталіна і крытычнае пераацэнцы сталінізму.

  1. ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118778218 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэла Кунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў