Воткуп
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Во́ткуп[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Воткуп | |
трансьліт. Votkup | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222377 |
СААТА: | 6240820106 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′56″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 54.64889° пн. ш. 27.21389° у. д.Каардынаты: 54°38′56″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 54.64889° пн. ш. 27.21389° у. д. |
± Воткуп |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — існавалі 2 вёскі Воткуп у Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 3 двары і 30 жыхароў, а другая — 4 двары і 21 жыхара.
- 1904 год — на месцы сучаснай вёскі разьмяшчаліся 2 вёскі Воткуп і фальварак, які зьяўляўся прыватным ўладаньнем Салаўя. Вёска Воткуп 1-я налічвала 73 жыхароў, Воткуп 2-я — 33 жыхароў, фальварак — 9 жыхароў.
- 1921 год — на месцы вёскі знаходзіліся вёскі і засьценак ў складзе гміны Касьцяневічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 18 двароў і 78 жыхары, у засьценку — 6 двароў і 28 жыхароў.
- 1931 год — на месцы вёскі знаходзіліся вёскі, засьценак i фальварак складзе гміны Касьцяневічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 19 двароў і 82 жыхары, у засьценку — 3 двароў і 19 жыхароў, у фальваракў — 2 двароў і 14 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — з 25 вясковых гаспадарак створаны калгас імя Калініна.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 73 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1 студзеня 2010 году — 10 жыхароў
- 1 студзеня 1999 году — 25 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 14 двароў, 24 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуе крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- {{SgKP|VII|757|Otkup, wieś, powiat wilejski, gmina Kniahinin}