Вораўшчына
хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Во́раўшчына[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Вораўшчына лац. Voraŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′35″ пн. ш. 25°59′3″ у. д. / 54.17639° пн. ш. 25.98417° у. д.Каардынаты: 54°10′35″ пн. ш. 25°59′3″ у. д. / 54.17639° пн. ш. 25.98417° у. д. |
± Вораўшчына |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ. У 1897 г. 10 двароў, 44 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 5 двароў, 18 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (5 двароў, 31 жыхар) у Масьцішчанскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 1951 г. у калгасе «Радзіма», у Багданаўскім, з 19 студзеня 1965 году ў Трабскім сельсаветах. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 12 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 1 чалавек[2]
- 1999 год — 1 чалавек, 1 двор
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 235
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.