Вольфія бескаранёвая

від расьлінаў

Вольфія бескаранёвая (Wolffia arrhiza) — від кветкавых расьлін сямейства Ароньнікавыя (Araceae). Вонкава выглядае як драбнюткія сакавіта-зялёныя, ледзь выцягнутыя кулі меншыя за 1 мм. Тым ня менш, вольфія мае мікраскапічныя кветкі, хай непрыкметныя, але паўнавартасныя.

Вольфія бескаранёвая
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаАднадольныя
АтрадШальнікакветныя
СямействаАроньнікавыя
ПадсямействаРаскавыя
РодВольфія
ВідВольфія бескаранёвая
Бінамінальная намэнклятура
Wolffia arrhiza Horkel ex Wimm. (1857)
Ахоўны статус
Найменшая рызыка (LC)

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

У прыродзе вольфія бескаранёвая сустракаецца ў трапічных лясох Азіі, Афрыцы, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе, Міжземнаморʼі і Індыі. Ва Ўкраіне рэдкі від, сустракаецца часьцей за ўсё ў вадаёмах лесастэпу. Для Беларусі расьліна занесеная ў чырвоную кнігу, яна сустракаецца толькі на самым поўдні краіны, цяпер і на Белавескай пушчы.

Вольфія бескаранёвая любіць стаячую ваду, напрыклад, маленькае возера; у непрыдатных для яе ўмовах не размножваецца. Праточная вада гібельная для яе.

Апісаньне

рэдагаваць

Гэты від зьяўляецца найменшай кветкавай расьлінай ў сьвеце. Расьліна прадстаўляе сабой малюсенькія эліпсападобныя ліспападобныя ўтварэньні, памеры якіх не перавышаюць 1 мм. Вольфія бескаранёвая, як вынікае з назова, не патрабуе каранёвай сыстэмы і жыве на паверхні вады.

Размнажэньне

рэдагаваць

Пры спрыяльных умовах вольфія вельмі хутка размнажаецца дзяленьнем. Даччыная расьліна адгаліноўваецца ад бацькоўскай і, пасьля разьвіцьця, адпраўляецца ў свабоднае плаваньне. Матчына расьліна пасьля размнажэньня гіне. Вельмі рэдка можна назіраць цьвіценьне вольфіі бескаранёвай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць