Ахоўны статус

паказьнік імавернасьці выміраньня віду

Ахо́ўны ста́тус біялягі́чнага ві́ду — паказьнік імавернасьці таго, што від захоўваецца цяпер і захаваецца ў бліжэйшай будучыні. Пры ацэнцы статусу ўлічваюцца многія чыньнікі: ня толькі лік наяўных асобін, але й агульны прырост ці спад велічыні папуляцыі зь цягам часу, посьпехі сэлекцыі, вядомыя пагрозы й гэтак далей.

Ахоўны статус
Рызыка зьнікненьня
Зьніклыя
Зьніклыя (EX)
Зьніклыя ў дзікай прыродзе (EW)
Пад пагрозай зьнікненьня
На грані зьнікненьня (CR)
Пад пагрозай зьнікненьня (EN)
У рызыкоўным стане (VU)
Рызыка малая
Залежаць ад намаганьняў па захаваньню (CD)
Стан, блізкі да пагрозьлівага (NT)
Найменшая рызыка (LC)
Іншыя статусы
Для ацэнкі пагрозы недастаткова зьвестак (DD)
Пагроза не ацэньвалася (NE)
Глядзіце таксама
Міжнародны саюз аховы прыроды й
прыродных багацьцяў

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
рэд · пр · разм

Сусьветныя сыстэмы

рэдагаваць

Самым вядомым пералікам ахоўных статусаў зь іхнымі рангамі (рэйтынгамі) зьяўляецца Чырвоная кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП). У ім выдзелены дзевяць катэгорыяў статусу, вызначаных на аснове як агульных вышэйпрыведзеных прынцыпаў, так і з улікам асаблівасьцяў кожнага віду:

  1. Зьніклыя (EX);
  2. Зьніклыя ў дзікай прыродзе (EW);
  3. На грані зьнікненьня (CR);
  4. Пад пагрозай зьнікненьня (EN);
  5. У рызыкоўным стане (VU);
  6. Залежаць ад намаганьняў па захаваньню (CD);
  7. Стан, блізкі да пагрозьлівага (NT);
  8. Найменшая рызыка (LC);
  9. Для ацэнкі пагрозы недастаткова зьвестак (DD);
  10. Пагроза не ацэньвалася (NE).

Ахоўныя расьліны

рэдагаваць

Ахоўныя расьліны — віды расьлін, адносна якіх мясцовымі, дзяржаўнымі ці міжнароднымі актамі, пагадненьнямі і канвэнцыямі агавораны й дзейнічаюць спэцыяльныя меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для пэўнага рэґіёну й тыя, што зьнікаюць, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасьцях віды дзікарослых расьлін, якім пад уплывам нэгатыўных прыродных ці антрапагенных узьдзеяньняў пагражае скарачэньне колькасьці альбо зьнікненьне з флёры. Асноўная частка іх занесена ў міжнародную, рэґіянальныя ці нацыянальныя Чырвоныя кнігі.

У Чырвонай кнізе Беларусі 180 відаў ахоўных расьлін, у тым ліку 156 сасудзінкавых (бяроза карлікавая, вэнэрын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, купальнік горны, цыбуля мядзьведжая, гарлачык белы, піхта белая, пазнацьвет асеньні, пярэсна эўрапейская, хвошч вялікі і інш), 15 мохападобных (андрэя скальная, меркія ірляндзкая, сфагнум мяккі, цынклідотус дунайскі і інш.), 9 водарасьцяў (гільдэнбрантыя рачная, нітэла грацыёзная, хара грубая і інш.), 17 відаў грыбоў (пархавік вялізны, спарасіс кучаравы, труфля летняя і інш.) і 17 лішайнікаў (лябара ямістая і лёгачная, усьнея квітучая і інш.).

Ахоўныя жывёлы

рэдагаваць

Ахоўныя жывёлы — віды жывёлаў, адносна якіх паводле мясцовых, дзяржаўных ці міжнародных нарматыўных актаў, пагадненьняў ці канвэнцыяў дзейнічаюць спэцыяльныя меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для дадзенага рэґіёну, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасьцях віды дзікіх жывёлаў, якім пад уплывам нэгатыўных прыродных ці антрапагенных узьдзеяньняў пагражае рэзкае скарачэньне колькасьці альбо зьнікненьне з фаўны. Асноўная частка іх занесена ў міжнародную, рэґіянальныя ці нацыянальныя Чырвоныя кнігі.

У Чырвонай кнізе Беларусі 182 віды ахоўных жывёлаў, у тым ліку 14 сысуноў (арэшнікавая соня, барсук, белавескі зубр, буры мядзьведзь, рысь і інш.), 75 птушак (аўдотка, беркут, арол-вужаед, сапсан, пугач і інш.), 2 паўзуноў (балотная чарапаха, мядзянка), 1 земнаводных (чаротная рапуха), 5 рыб (сьцерлядзь, стронга, звычайны харыюс, рыбец, вусач), 79 вусякоў (апалон, жужаль цудоўны, жук-алень, махаон, падалірый, пустэльнік, чмель Шрэнка і інш.), 1 двустворкавых малюскаў (жамчужніца звычайная), 5 ракападобных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, шыракапальцы рак).

Літаратура

рэдагаваць
  • Ахоўныя жывёлы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Ахоўныя расліны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8