Ароньнікавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Ароньнікавыя (Araceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 114 родаў і 3750 відаў[1].

Ароньнікавыя
Arum elongatum.jpg
Arum elongatum
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Аддзел Кветкавыя (Angiosperms)
Кляса Аднадольныя (Monocots)
Атрад Шальнікакветныя (Alismatales)
Сямейства Ароньнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Araceae Juss.
ITIS 42521 ·

АпісаньнеРэдагаваць

Травы шматгадовыя, з разнастайнай звычкай. Падземныя сьцяблы адсутнічаюць, альбо прысутнічаюць; цыбуліны для вегетатыўнага размнажэньня часам утвараюцца, напрыклад, на лісьці. Лісьце чарговае або прыкаранёвае. Кветкі ў суквецьці. Кветкавых лісьцікаў 0, 4 ці 6. Тычачак 4–6(-22). Плод, звычайна — галава ягад, звычайна чырвоны, зялёны, белы ці жоўты, рэдка сіні[2].

АрэалРэдагаваць

Распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, за выключэньнем вельмі халодных і вельмі сухіх рэгіёнаў[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Flora of China Праверана 05.10.2019 г. (анг.)