Кевін Бэрэнс

нямецкі футбаліст

Ке́він Бэ́рэнс (па-нямецку: Kevin Behrens; нар. 3 лютага 1991 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Вольфсбург».

Кевін Бэрэнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 1991(1991-02-03)[1] (33 гады)
Рост 1,84 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Вольфсбург
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2012
2012—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2021
2021—2024
2024—
Вэрдэр-3
Вільгэльмсгафэн
Гановэр-96 II
Алеманія Аахэн
Ройт-Вайс
Заарбрукен
Зандгаўзэн
Уніён
Вольфсбург
24 (10)
26 (9)
41 (18)
28 (8)
8 (3)
79 (35)
94 (31)
75 (14)
19 (1)
Зборныя
2023— Нямеччына 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Большую частку сваёй кар’еры Бэрэнс правёў у Рэгіянальнай лізе, выступаючы за клубы трэцюю каманду «Вэрдэра», «Вільгэльмсгафэн», другую каманду «Гановэр-96», аахэнскай «Алеманіі», эсэнскага «Рот-Вайса», «Заарбрукена» і «Зандгаўзэна»[2][3].

Бэрэнс далучыўся да ўсходнебэрлінскага клюбу з Бундэсьлігі «Ўніёну» падчас летняга трансфэрнага вакна 2021 году[4]. 16 верасьня 2021 году нападнік забіў свой першы гол у эўрапейскіх кубкавых спаборніцтвах у матчы супраць праскай «Славіі» ў Лізе канфэрэнцыяў[5]. У першы гульнявы дзень сэзону Бундэсьлігі 2023—2024 гадоў Бэрэнс учыніў свой першы хет-трык у Бундэсьлізе, калі 20 жніўня 2023 году на хатняй арэне дапамог здабыць перамогу над «Майнцам» зь лікам 4:1[6]. 20 верасьня 2023 году дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу»[7].

31 студзеня 2024 году Бэрэнс прыяднаўся да «Вольфсбургу»[8].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2023 году Бэрэнс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны на два таварыскія матчы супраць зборных ЗША і Мэксыкі[9]. Дэбютаваў нападнік у матчы супраць зборнай Мэксыкі, выйшаўшы на 87-й хвіліне сустрэчы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць