Войцех Дамарацкі
Войцех Дамарацкі (1840 — 1863, Горкі, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь) — студэнт Горы-Горацкага земляробчага інстытуту, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Войцех Дамарацкі | |
Род дзейнасьці | Паўстанец |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 лютага 1840 |
Дата сьмерці | 24 красавіка 1863 |
Месца сьмерці | Горкі, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Занятак | рэвалюцыянэр |
Дадаткова | Удзельнік народна-вызваленчага паўстаньня 1863 г. |
Уваходзіў у падпольную студэнцкую арганізацыю разам з С.Віскоўскім, В.Антановічам, Р.Чарвінскім, З.Міткевічам, С.Дымкевічам і іншымі. У той час студэнты ня толькі рыхтаваліся да паўстаньня, выяжджалі за горад на трэніроўкі ў стральбе, але і адкрылі сялянскую народную школу, выкладаньне ў якой вялі на беларускай мове. 21 красавіка 1862 году каля паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка недалёка ад Горак палітычную акцыю, падчас якой сьпявалі патрыятычныя песьні[1].
У 1863 годзе, калі на беларускіх землях пачалося паўстаньне супраць расейскага панаваньня, Дамарацкі зь сябрамі прыняў удзел у баях. У ноч з 23 на 24 красавіка 1863 году атрад Людвіга Зьвяждоўскага вызваліў Горкі ад расейскіх уладаў. Войцех Дамарацкі загінуў 24 красавіка 1863 году падчас бою з расейскімі жаўнерамі. Ён быў пахаваны на наступны дзень у інстытуцкім дэндрапарку.
Магіла Войцеха Дамарацкага і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі дэндрапарку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, на ёй усталяваная памятная пліта з адпаведным надпісам [2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Помнік герою вызваленьня // Газэта «Узгорак». 18 лістапада 2010 году
- ^ Дамарацкаму паставілі помнік(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Алесь Марціновіч. Нэнуні // Маладосць : часопіс. — Травень 2011. — № 5 (690). — С. 99-110. — ISSN 0131-2308.
- https://web.archive.org/web/20121226032110/http://kore-saram.ru/Nenuni