Войцех Радзівіл

(Перанакіравана з «Войцах Радзівіл»)

Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1502—1507) і віленскі (з 1507).

Войцех Радзівіл
лац. Vojciech Radzivił
Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1476 або 1478
Памёр 19 красавіка 1519
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].

Біяграфія

рэдагаваць
 
Герб В. Радзівіла

З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[2], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Яна, кашталяна троцкага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].

У 1502 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага, у 1507 годзе — на біскупа віленскага. Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю і міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію паміж заходняй і усходняй цэрквамі. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[3].

Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 54.
  2. ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.

Літаратура

рэдагаваць