Вобча (Менская вобласьць)
Во́бча[1][2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад Маісееўшчыны. Вобча ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.
Вобча | |
трансьліт. Vobča | |
Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Маісееўшчынскі |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 37 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222151 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′32.02″ пн. ш. 28°40′59.99″ у. д. / 54.5255611° пн. ш. 28.6833306° у. д.Каардынаты: 54°31′32.02″ пн. ш. 28°40′59.99″ у. д. / 54.5255611° пн. ш. 28.6833306° у. д. |
± Вобча |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых крыніцах вядома з 17 стагодзьдзя[2].
Насельніцтва
рэдагавацьУ 1670 г. 3 дымы. У 1897 г. 33 двары, 233 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., 35 двароў, 219 жыхароў. У 1960 г. 204 жыхары. У 1988 г. 40 гаспадарак, 81 жыхар[2].
- 1999 год — 63 жыхары
- 2008 год — 23 двары, 42 жыхары[2]
- 2010 год — 37 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьТранспартныя сувязі па шашы Барысаў — Маісееўшчына, якая праходзіць побач зь вёскай. Уздоўж заходняга боку — гаспадарчы сэктар[2].
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЗа 0,4 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Барань, захаваўся кугранны могільнік (50 насыпаў), за 1 км на паўночны захад ад вёскі — другі могільнік (6 насыпаў). Гэтыя археалягічныя помнікі сьведчаць пра засяленьне гэтых мясьцінаў у старажытнасьці[2].
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- У. Стасевіч — юны партызан, разьведчык брыгады імя Кірава. Загінуў у траўні 1943 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
- ^ а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 84