Вензаўшчына
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Ве́нзаўшчына[1] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сабакінскага сельсавету.
Вензаўшчына | |
трансьліт. Vienzaŭščyna | |
Сядзібны дом | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Сабакінскі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
СААТА: | 4258857011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′45″ пн. ш. 24°41′4″ у. д. / 53.92917° пн. ш. 24.68444° у. д.Каардынаты: 53°55′45″ пн. ш. 24°41′4″ у. д. / 53.92917° пн. ш. 24.68444° у. д. |
± Вензаўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьКаля вёскі вядомыя два старажытныя пахаваньні. Адно ў 0,1 км на захад на пад’езьдзе да вёскі (XIII-XIV ст.), другое (X-XV стагодзьдзі) ў 80 м на паўднёвы захад ад вёскі на ўзгорку.
Вандалін Шукевіч пісаў, што каменныя магілы тут знаходзяцца ва ўрочышчы Ганчары каля вёскі Глушні і недалёка ад ўрочышча Манастыршчына і Царкоўшчына. Глушнянскі базыльянскі кляштар знаходзіўся ва ўрочышчы Манастыршчына, а царква (верагодна пры кляштары) ў урочышчы Царкоўшчына. Старажылы згадвалі, што ў гэтых ўрочышчах, проста ў лесе, былі старыя хрысьціянскія магілы з помнікамі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 — 30 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ pawet.net