Васіль Стражаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Стражаў.
Васі́ль Іва́навіч Стра́жаў (нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску, Палтаўская вобласьць) — беларускі фізык, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003—2008), старшыня Рады па супрацоўніцтве ў вобласьці адукацыі краінаў СНД. Чалец Расейскай акадэміі адукацыі.
Васіль Стражаў | |
Род дзейнасьці | фізык, выкладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэньня | Каменск, Палтаўская вобласьць, УССР |
Месца вучобы |
|
Занятак | фізык, матэматык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьВасіль Іванавіч Стражаў нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску Палтаўскай вобласьці УССР. Пайшоў у школу ў г. Крупкі Менскай вобласьці ў 1951 годзе. У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу № 22 у Менску ды паступіў на фізычны факультэт БДУ. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце заняўся вывучэньнем праблемы існаваньня магнітна-зараджаных часьціц пад кіраўніцтвам Льва Тамільчыка. У 1966 годзе скончыў БДУ, у 1970 годзе — асьпірантуру Інстытуту фізыкі Акадэміі навук БССР, пасьля чаго працаваў старэйшым інжынэрам-канструктарам гэтага інстытуту. Займаў пасаду вучонага сакратара Аддзяленьня фізыка-матэматычных навук АН БССР[4]. Ад 1997[5] да 2001 году — міністар адукацыі Беларусі.
Васіль Стражаў узначальваў БДУ ад 2003 да 2008 году, пасьля звальненьня з гэтай пасады Аляксандра Казуліна. Прадстаўляць калектыву новага рэктара прыйшоў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Сярод чыньнікаў адстаўкі Васіля Стражава называюць ягоны ўзрост. Праз год яму мусіла споўніцца 65 гадоў — лімітавы ўзрост для кіраўніцтва дзяржустановай. Тым больш што ў лютым у Васіля Іванавіча сканчаўся кантракт.
4 лістапада 2008 году Васіль Стражаў узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (дагэтуль ён кіраваў ім на грамадзкіх пачатках).
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае дачку і двух унукаў.
Папярэднік Аляксандар Казулін |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 2003—2008 |
Наступнік Сяргей Абламейка |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Василий Иванович Стражев — БДУ.
- ^ Белорусские имена в науке (Физика, физико-технические науки, астрономия) Краткий биографический справочник
- ^ 2003 Стражев Василий Иванович — БДУ.
- ^ Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. №3/2004. с. 112.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь N 46 «О назначении В.И.Стражева Министром образования Республики Беларусь» 13 января 1997 г.