Васілеўшчына (Фаніпальскі сельсавет)
Васіле́ўшчына[1] — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 19 км ад Койданава, 11 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Васілеўшчына | |
трансьліт. Vasilieŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Фаніпальскі |
Насельніцтва: | 50 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
СААТА: | 6222855011 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′30″ пн. ш. 27°21′12″ у. д. / 53.775° пн. ш. 27.35333° у. д.Каардынаты: 53°46′30″ пн. ш. 27°21′12″ у. д. / 53.775° пн. ш. 27.35333° у. д. |
± Васілеўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1924 годзе ў Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 8 двароў, 62 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 33 двары, 73 жыхары; 1999 год — 57 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 25 двароў, 54 жыхары; 2010 год — 50 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Помнік на брацкай магіле 483 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Каля вёсцы знаходзяцца:
- Селішча за 1,1 км на паўночны захад ад вёскі, на ўзгорку каля лесу. Плошча 0,4 га. Культурны пласт да 0,15 м. Адкрыў у 1987 годзе Ю. Заяц. Знойдзена кераміка ХІ — 1-й паловы XIII ст.
- Могільнік-1 за 0,8 км на поўнач ад вёскі, у лесе, зьлева ад дарогі на вёску Слабодка. 11 курганоў вышынёй 0,5—1,5 м, дыямэтрам 4—11 м. Адзін насып пашкоджаны ямай і норамі. Адкрыў у 1983 годзе, раскапаў у 1987 годзе Ю. Заяц. Гэта адзін з курганных могільнікаў, які быў абсьледаваны ў 1930 годзе. А. Рынейскім у вярхоўях ракі Пціч. У аснове насыпу на мацерыку прасочваецца пласт попелу ад рытуальнага вогнішча, на якім знойдзены рэшткі ганчарнага гаршчка канца XIII—XIV ст.
- Могільнік-2 за 650 м на поўнач ад вёскі. 7 насыпаў. Зьнішчаны ў 1976 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.