Варанцы (Менская вобласьць)
Варанцы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Варанцы | |
трансьліт. Varancy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Кабыльніцкі |
Насельніцтва: | 97 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222395 |
СААТА: | 6240833036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′12″ пн. ш. 26°44′24″ у. д. / 54.92° пн. ш. 26.74° у. д.Каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 26°44′24″ у. д. / 54.92° пн. ш. 26.74° у. д. |
± Варанцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1847 год — зьяўлялася вёскай маёнтку Антанізбэрг Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, уладаньне братоў Галкаў. Насельніцтва складала 5 двароў, 20 жыхароў.
- 1868 год — вёска налічвала 46 жыхароў.
- 1904 год — колькасьць насельніцтва — 100 жыхароў.
- 1907 год — у вёсцы — 13 двароў і 83 жыхары.
- З 12 кастрычніка 1940 году уваходзіла ў склад Ляшчынскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці.
- 1949 год — у вёсцы ўтвораны калгас «Чырвоны сьцяг». Пазьней вёска ўваходзіла ў калгас імя Чапаева.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 115 жыхароў.
- З 20 студзеня 1961 году вёска знаходзіцца ў складзе Менскай вобласьці.
- З 9 жніўня 1979 году вёска ўваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
- З 10 лютага 1979 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» з цэнтрам у вёсцы Чараўкі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 97 чалавек
- 1999 год — 87 чалавек
- 1 студзеня 1997 году — 42 двары і 102 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 339
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.