Валянцін Вялічка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вялічка.
Валянці́н Уладзі́меравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, в. Сідараўцы, Менская вобласьць — 9 сакавіка 2018) — беларускі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Латвіі (1993—1997) і ва Ўкраіне (2001—2016).
Валянцін Вялічка | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне | |
---|---|
8 чэрвеня 2001 — 13 чэрвеня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Віталь Курашык |
Наступнік: | Ігар Сокал |
Міністар па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў | |
10 верасьня 1997 — 10 сьнежня 1998 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 чэрвеня 1944 Сідараўцы, цяпер Валожынскі раён |
Памёр: | 9 сакавіка 2018 (73 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 15 чэрвеня 1944 году ў вёсцы Сідараўцы, на тэрыторыі пад акупацыяй Трэцяга Райху, у тагачасным вялейскім раённым камісарыяце Генэральнай акругі Беларусь Райхскамісарыята Остлянд, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці Беларусі.
15 красавіка 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Латвія[1]; 8 чэрвеня 1994 году стаў дадаткова амбасадарам у Рэспубліцы Фінляндыі па сумяшчальніцтве[2]. Заставаўся на гэтых пасадах да 10 верасьня 1997 году, калі быў адстаўлены й адначасова прызначаны Міністрам па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў[3]. З пасады міністра быў адстаўлены 10 сьнежня 1998 году[4].
З 20 студзеня 1999 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5]. 8 чэрвеня 2001 году быў адстаўлены з гэтай пасады й адначасова прызначаны амбасадарам ва Ўкраіне[6], на гэтай пасадзе знаходзіўся да 13 чэрвеня 2016 году.
8 чэрвеня 2004 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7]. Таксама быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 15 апреля 1993 г. №2281-XII «О назначении Величко В. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 8 июня 1994 г. №3082-XII «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Латвийской Республике Величко В. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 1997 г. №458 «О назначении В. В. Величко Министром по делам Содружества Независимых Государств Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 декабря 1998 г. №588 «Об освобождении В. В. Величко от должности Министра по делам Содружества Независимых Государств Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1999 г. №38 «О назначении В. В. Величко первым заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 июня 2001 г. №328 «О назначении В. В. Величко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Украине» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 июня 2004 г. №688 «О награждении В. В. Величко Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Памёр экс-амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка