Валянтына Пашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкевіч.
Валянты́на Пашке́віч (дзяв. Жукоўская; 5 лютага 1916, Казельск, сёньня Калуская вобласьць, Расея — 25 сакавіка 2004) — беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка. Сястра Раісы Жук-Грышкевіч.
Валянтына Пашкевіч | |
Імя пры нараджэньні | Валянтына Мікалаеўна Жукоўская |
---|---|
Род дзейнасьці | Настаўніца |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1916 |
Месца нараджэньня | Казельск, Калуская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 25 сакавіка 2004 |
Месца сьмерці | Таронта, правінцыя Антарыё, Канада |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Канада |
Месца вучобы |
|
Занятак | пэдагог, лексыкограф, грамадзкая дзяячка |
Бацька | Мікалай Жукоўскі |
Муж | Міхась Пашкевіч |
Дзеці | Павал, Эва |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў радзіне выхадцаў зь Берасьцейшчыны. Скончыла гімназію імя Адама Міцкевіча ў Пружанах (1935), паступіла на клясычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, праз два гады перавялася на фізыка-матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе.
У Другую Сусьветную вайну жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладніцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам[1].
У ліпені 1949 пераехала ў Таронта, дзе праз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом М. Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Мае двох дзяцей: Паўлюка й Эву — і дзьве ўнучкі Ларысу й Галіну[2].
ПрацыРэдагаваць
- Першая чытанка пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў. — Кліўлэнд, 1968;
- Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1974 (кніга 1), 1978 (кніга 2);
- Ангельска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary: каля 30 000 словаў. — Менск, 2006. — 1028 с. ISBN 985-6783-15-1.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вольга Іпатава, Алег Гардзіенка. Беларускія дзеячы й арганізацыі ў Канадзе, згаданыя ў кнізе // Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Уклад. В. Іпатавай. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.5). ISBN 985-504-006-6.
- ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Слоўнік, зроблены на энтузіязме // «Беларус» №542, сакавік 2008.