Валосавічы (Рудабельскі раён)
Вало́савічы[1] — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Валосавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Валосавіцкага сельсавету.
Валосавічы лац. Vałosavičy | |
Першыя згадкі: | 1552 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рудабельскі |
Сельсавет: | Валосавіцкі |
Насельніцтва: | 402 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2357 |
Паштовы індэкс: | 247304 |
СААТА: | 3240804011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′1″ пн. ш. 29°7′3″ у. д. / 52.53361° пн. ш. 29.1175° у. д.Каардынаты: 52°32′1″ пн. ш. 29°7′3″ у. д. / 52.53361° пн. ш. 29.1175° у. д. |
± Валосавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ крыніцах згадваюцца ў 1552 годзе, уваходзілі ў Мазырскае староства. У вёсцы пражывала 95 душ мужчынскага полу. Іншае адносна раньняе згадваньне аб вёсцы ставіцца да 1560 году. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Валосавічы — у складзе Бабруйскага павету Менскае губэрні, уласнасьць земскага судзьдзі Яна Лявонавіча Кялчэўскага. У вёсцы было 13 двароў, 72 душы мужчынскага і 64 — жаночага полу.
У XIX стагодзьдзі Валосавічы — маёнтак, які на 1844 год належаў карнэту палка караля Гановэрскага Жыгімонту Фадзеевічу Кялчэўскаму. У вёсцы было 17 цяглых двароў і 5 двароў «дваровых».
У кастрычніку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і загубілі 158 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 469 жыхароў
- 2007 год — 186 двароў, 425 жыхароў
- 2010 год — 402 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзяцца сярэдняя школа-сад, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексна-прыёмны пункт, малочнатаварная й сьвінагадоўчая фэрмы. Цэнтар СПК «Некрашынскі».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 61
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Валосавічы (рас.)