Вадзім Спрынчан
Вадзі́м Бранісла́вавіч Спрынча́н (нар. 14 студзеня 1950, Гомель) — беларускі паэт.
Вадзім Спрынчан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1950 (74 гады) |
Бацькі | Браніслаў Спрынчан |
Дзеці | Аксана Спрынчан |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Мова | расейская мова |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 14 студзеня 1950 году ў Гомелі ў сям’і беларускага паэта Браніслава Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Менск.
У 1972 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У Менску абраўся шлюбам з Настасьсяй Паўлюкавец, зь якой разам навучаліся на філфаку. У 1973 годзе ў родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[1].
У 1972—1989 гадох працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
З 1982 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР[2].
З 2003 па 2014 гады працаваў рэдактарам аддзелу паэзіі ў часопісе «Полымя».
Творчасьць
рэдагавацьПіша на расейскай мове. Дэбютаваў у друку зь перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).
Пераклаў на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Генадзя Пашкова, Яўгеніі Янішчыц, Анатоля Канапелькі і іншых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зарунела літаратурная ніва…
- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік. — Менск, Мастацкая литаратура, 1994. С. 508.
Літаратура
рэдагаваць- Вадзім Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508—509. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.