Біягеаграфічны рэгіён
Біягеаграфі́чны рэгіё́н, альбо эказо́на — найбуйнейшая адзінка пры дзяленьні зямной паверхні на зоны ў адпаведнасьці з разьмеркаваньнем жывых арганізмаў.
Эказона ахоплівае вялікія тэрыторыі, на якіх арганізмы разьвіваліся ў адноснай ізаляцыі на працягу доўгага часу, аддзеленыя адны ад другіх геаграфічнымі аб’ектамі: акіянамі, пустэльнямі, высокімі горнымі градамі, якія ўяўляюць зь сябе натуральныя перашкоды для міграцыі. Такім чынам, біягеаграфічныя рэгіёны прызначаны для вызначэньня агульнага групаваньня арганізмаў на аснове іх геаграфічнага разьмеркаваньня.
|