Нэатропіка

біягеаграфічны рэгіён Зямлі

Нэатро́піка — біягеаграфічны рэгіён, які ахоплівае ўсю Паўднёвую Амэрыку, частку Цэнтральнай Амэрыкі, астравы Карыбскага басэйну, а таксама Флорыду. Да таго, як Паўднёвая і Паўночная Амэрыка былі злучаныя Панамскім перашыйкам, на абодвух кантынэнтах існавалі розныя заалягічныя і батанічныя міры. Нягледзячы на некаторае ўзаемапранікненьне біялягічнымі відамі, адрозьненьні кантынэнтаў захаваліся і да нашага часу. У Нэатропіке, як і ў Антарктыдзе і Аўстраліі, пераважаюць віды, успадкаваныя ад старажытнага кантынэнту Гандвана.

Нэатрапічны біягеаграфічны рэгіён на мапе сьвету