Бітва пад Маладэчнам (1812)
Бітва пад Маладэчнам адбылася 4—5 сьнежня 1812 году падчас напалеонаўскіх войнаў. Расейскае войска генэрала Я. І. Чапліца (3-я заходняе войска) і генэрала ад кавалерыі М. І. Платава разьбілі францускі ар’ергард пад камандаваньнем маршала К. Віктора[1]. Нягледзячы на перамогу, сваёй мэты расейскія войскі не дасягнулі: Напалеон уцёк ад перасьледу.
Бітва пад Маладэчнам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Памятны камень на месцы бітвы ў Маладэчне | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Француская імпэрыя | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Маршал Віктор | Яфім Чапліц Мацьвей Платаў Павал Галенішчаў-Кутузаў Фрыдрых Карл Тэтэнборн | ||||||||
Страты | |||||||||
каля 2500 чалавек памерлымі і палоннымі | ? | ||||||||
Бітва
рэдагавацьПерадумовы
рэдагаваць25 лістапада шэрагам майстэрскіх манэўраў Напалеону атрымалася адцягнуць увагу Чычагава да горада Барысава і да поўдня ад Барысава. Чычагаў не атрымліваў пэўнай інфармацыі ад Кутузава і меркаваў, што Напалеон мае намер пераправіцца ў гэтых месцах, каб выйсьці кароткім шляхам на Менскую дарогу, пасьля чаго накіравацца на злучэньне з аўстрыйскімі хаўрусьнікамі. Тым часам французы навялі 2 маста паўночней Барысава, па якіх 26—27 лістапада Напалеон пераправіўся на левы (заходні) бераг Бярэзіны, пакінуўны толькі невялікі атрад, каб затрымаць расейцаў.
Усьвядоміўшы памылку, Чычагаў атакаваў Напалеона асноўнымі сіламі 28 лістапада на левым беразе. На правым беразе францускі ар’ергард, які абараняў пераправу, быў атакаваны падышэдшым корпусам Вітгэнштэйна. Асноўная армія Кутузава стаяла ззаду. Не дачакаўшыся пераправы ўсяго вялізнага натоўпу адстаўшых французаў, які складаўся з параненых, абмарожаных, страціўшых зброю і грамадзянскіх, Напалеон загадаў спаліць масты раніцай 29 лістапада. Асноўным вынікам бітвы на Бярэзіне зьявілася тое, што Напалеон пазьбег поўнага разгрому ва ўмовах значнай перавагі расейскіх сіл. Па ўспамінах французаў пераправа праз Бярэзіну мае ня меншую значнасьць, чым буйнейшая Барадзінская бітва.
Страціўшы на пераправе да 30 тысяч чалавек, Напалеон з 9 тысячамі пакінутых пад ружжом салдат рушыў да Вільні, далучаючы па шляху францускія дывізіі, якія дзейнічалі на іншых кірунках. Армію суправаджаў вялікі натоўп небаяздольных людзей, галоўным чынам страціўшыя зброю жаўнеры з хаўрусных дзяржаваў. Моцныя маразы, якія ўдарылі яшчэ падчас пераправы, канчаткова вынішчылі і без таго саслабелых голадам французаў. Перасьлед расейскіх войскаў не даваў магчымасьці Напалеону сканцэнтраваць сілы і навесьці парадак у войску. У такіх умовах 3 сьнежня [ст. ст. 21 лістапада] 1812 Напалеон спыніўся ў Маладэчне, дзе, у адрозьненьне ад усходніх зямель, не было моцных антыфранцускіх настроеў. Напалеон атрымаў магчымасьць адпачыць і прадумаць далейшы шлях, у Маладэчне Напалеон знаходзўся да 4 сьнежня [ст. ст. 22 лістапада] 1812. Але расейскія войскі Чапліца і Платава працягвалі бесьперапынна перасьледваць французаў.
Бітва
рэдагаваць2—3 сьнежня французы, якія перасьледваліся войскамі Чапліца і Платава, адступілі праз Старынкі і Ілію за Латыгаль. Расейскія войскі (хуткасьць расейцаў была абумоўлена шматлікімі коннымі атрадамі казакоў і гусараў) атрымалі рэальную магчымасьць нагнаць Напалеона ў Маладэчне. З гэтай нагоды Напалеон пакідае ў Маладэчне невялікі корпус маршал Віктора, які быў павінен хоць на невялікі час затрымаць расейцаў.
4 сьнежня [ст. ст. 22 лістапада] 1812 ар’ергард Віктора быў нагнаны ў ракі Вуша[a]. Пасьля працяглага бою ар'ергард Віктора быў адкінуты, але галоўнае, атрымаўшы вялікія страты (500 чалавек палоннымі, 8 гармат), французам атрымалася затрымаць расейскае войска. За гэта час Віктор пасьпеў пераправіцца праз Вушу, падарваць усе масты і заняць абарону ў надзеі стварыць магчымасьць адрыву галоўных сіл французаў ад расейскіх войскаў.
Тым часам з паўночнага напрамку да Маладэчна падыйшло войска генэрал-маёра Паўла Галенішчава-Кутузава, якое рухалася ад напрамку Вялейкі. Авангард войска Галенішчава-Кутузава, які ўзначаліваў падпалкоўнік Фрыдрых Карл Тэтэнборн, паспрабавала з ходу ўзяць Маладэчна, але беспасьпяхова. Цэлы дзень 4 сьнежня [ст. ст. 22 лістапада] 1812 войска Галенішчава-Кутузава штурмавала Маладэчна, але так і не змагло ўзяць горад, пасьля чаго яны былі вымушаны чакаць падыходу 3-яга войска Чапліца з казакамі Платава, якіх затрымліваў ар'ергард Віктора.
Толькі ў ноч на 5 сьнежня [ст. ст. 23 лістапада] 1812 авангард Чапліца пераправіўся праз Вушу і, скарыстаўшыся колькаснай перавагай, раптоўным[b] ударам у фланг францускай пазыцыі адрэзаў францускі ар'ергард ад асноўнага войска. Усю ноч працягваўся бой, але шанцаў у дэмаралізаваных, значна саступаючых у колькасьці французаў, не было: абкружаныя французы былі вымушаны здацца ў палон. Досьвіткам 5 сьнежня расейскі войскі захапілі Маладэчна. Маршал Віктор, затрымаўшы на патрэбны час расейцаў, адступіў. У бітве французы страцілі забітымі і палоннымі каля 2500 чалавек[c], а таксама 24 гарматы. Страты расейцаў таксама былі вялізнымі, пра што сьведчыць той факт, што Чапліц і Платаў былі не ў стане аднавіць перасьледваньне і чакалі калёну генэрала Аляксея Ярмолава. 5 сьнежня [ст. ст. 23 лістапада] 1812 расейскія войскі Ярмолава фарсіравалі Вушу, злучыліся з 3-ыя арміяй Чапліца і аднавілі перасьлед.
Наступствы
рэдагавацьФактычна пад Маладэчнам былі пахаваны надзеі расейцаў затрымаць Напалеона і на гэтым скончыць вайну. Пакуль расейскія войскі два дні спрабавалі ўзяць Маладэчна, Напалеон адпачываў у Беніцы, пасьля чаго праз Смаргонь, 6 сьнежня, Напалеон пакінуў войска, адправіўшыся ў Парыж набіраць новых жаўнераў замест загінулых у Расеі. Маршал Віктор таксама выратаваўся, у 1813 годзе ён вызначыўся ў бітвах пры Дрэздэне, Ляйпцыгу і Ганаў.
Памяць
рэдагаваць- На месцы бою, каля ракі Вушы, у Маладэчне ўсталяваны памятны камень.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ У гэтым месьце рака Вуша была фактычна варотамі ў Маладэчна, зь Менскага кірунку ў Маладэчна можна было папасьці толькі празь пераправу праз Вушу.
- ^ Справа ў тым, што расейцам пад покрывам ночы атрымалася пераправіцца праз Вушу ў трох вёрстах ніжэй пазыцый французаў.
- ^ У асноўным палонные, якія былі вымушаны здацца пры абкружэньні, а таксама тыя, хто застаўся прыкрываць адыход Віктора.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Военное прошлое (рас.)