Бівойна
Бівойна (Бівайн, Бівэйн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бівойна лац. Bivojna | |
Bivinus | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bie + Weine Bie + Uuenna |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бівайн, Бівэйн |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бівойна» |
Паходжаньне
рэдагавацьБівін (Bivinus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біе- (біг-) (імя ліцьвінаў Біят; германскае імя Byatt), магчыма, узыходзіць да стараверхненямецкага pichal 'сякера'[2], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) паходзиць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3] або ад асновы -він- (-вайн-)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петко Бивоиновичъ… Мацъко Бивоиновичъ (1528 год)[5]; Biwoyna (22 сьнежня 1669 году)[6]; Magdalena Biweyn (1818 год)[7]; Kazimierz Biwoyn (1828 год)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Петка і Мацка Бівойнавічы — жалудоцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Бівойна (Biwoyna) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 303.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
- ^ Dyaryusz Wojewody Witepskiego, Jana Antoniego dwoch imion Chrapowickiego. — Warszawa, 1845. S. 186.
- ^ Połusze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Описание Рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Вып. 1. — Вильна, 1895. С. 50.
- ^ Ks. Wojciecha Wiiuka Kojałowicza Herbarz szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego zwany Nomenclator. — Kraków, 1905. S. 36.