Бяскіды

горны хрыбет у Эўропе

Бяскіды (па-ўкраінску: Бескиди, па-чэску: Beskydy, па-польску: Beskidy, па-славацку: Beskydy, па-нямецку: Beskiden) — сыстэма горных хрыбтоў у паўночнай паласе Карпат, у межах Польшчы, Украіны, Чэхіі й Славаччыны. Зьнешняя пасма Карпат.

Бяскіды ў Польшчы

Разьмяшчаюцца паміж далінамі рэк Моравы й Мізунькі. Даўжыня звыш 300 км, вышыня да 1725 мэтраў — (гара Баб’я Ґура). Найвышэйшы пункт у Бяскідах на тэрыторыі Ўкраіны — гара Магура (1362 мэтры).

Збудаваны з пясчанікаў, крэйдавых, сланцавых ды вапняковых парод. Хрыбты маюць палогія схілы й акруглыя выршыні. Пакрыты букавымі й яловымі лясамі. На бязьлесых вяршынях — альпійскія лугі.

Карысныя выкапні: радовішчы азакерыту, нафты, калінай солі, будаўнічых матэрыялаў. Шматлікія крыніцы мінэральных вод.

Нацыянальныя паркі: «Ужанскі», «Бабінагорскі», «Гарчанскі» (Польшча).