Віктар Супрунчук

беларускі пісьменьнік

Ві́ктар Пятро́віч Супрунчу́к (7 сьнежня 1949, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі пісьменьнік.

Віктар Супрунчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 сьнежня 1949(1949-12-07) (74 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 7 сьнежня 1949 году ў в. Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскай прафэсійна-тэхнічнай вучэльні № 82 электратэхнікі (скончыў у 1968).

У 1968—1970 гадох служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсьце «Электрацэнтрмантаж». У 1976 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газэты «Электрон» заводу ЭВМ імя Арджанікідзэ. З 1977 году — спэцыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 году — рэдактар аддзелу літаратуры Беларускага тэлебачаньня, з 1983 году — загадчык аддзелу нарысаў, з 1986 году — старшы рэдактар аддзелу прозы часопісу «Полымя». З 1990 году — намесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году.

Творчасьць рэдагаваць

Друкуецца з 1977 году. Аўтар зборнікаў апавяданьняў і аповесьцяў «Страсьці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесьці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «З плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).

Узнагароды рэдагаваць

  • Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (1997)[1].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Супрунчук Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.