Бяльчо
Бяльчо́[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 135 км ад Гомелю.
Бяльчо | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′26.3″ пн. ш. 29°29′54.2″ у. д. / 52.807306° пн. ш. 29.498389° у. д.Каардынаты: 52°48′26.3″ пн. ш. 29°29′54.2″ у. д. / 52.807306° пн. ш. 29.498389° у. д. |
Бяльчо на мапе Беларусі Бяльчо |
На рацэ Бярэзіна (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай мэрыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як хутар у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле інвэнтара 1766 году фальварак абшарніка Станіслава Крукоўскага.
Пасьля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1830 пабудаваная драўляная царква, перавезеная ў 1872 годзе ў вёску Дабравольшча. Гаспадар аднайменнага маёнтку Э. Ш. Вішняк займаўся нарыхтоўкай і продажам лесу. У 1909 годзе ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 6 жыхароў загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя У. І. Леніна (цэнтар — вёска Дворышча).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 3 двары, 21 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 4 двары, 31 жыхар; 1959 — 112 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 4 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.