Бэргарт (імя)
Бэргарт — мужчынскае імя.
Бэргарт лац. Berhart | |
Berhard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bero + Hardt |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бэргарт» |
Паходжаньне
рэдагавацьБэргарт (Berhard, Berahart[1]) — імя германскага паходжаньня, добра засьведчанае для VIII—X стагодзьдзяў[2]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[3], германскага bero 'мядзьведзь'[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].
У 1598 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Bernhardi, Regiomontanus Borussus, у 1610 годзе — Martinus Bernhardi, Olecensis Borussus, у 1627 годзе — Sigismundus Bernhardus, Gerdaviensis Borussus, у 1642 годзе — Michael Bernhardi, Rastenburgensis Prussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Berhardus dictus Clausgel (17 студзеня 1413 год)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Бэргарт († 879) — біскуп Вэрдэну
- Бэргарт Кляўзгайла († па 1413) — літоўскі баярын
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 225.
- ^ Haubrichs W. Die Tholeyer Abtslisten des Mittelalters. — Minerva-Verlag Thinnes & Nolte, 1986. S. 52.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 140, 187, 305, 433.
- ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.